Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Адкрытая лекцыя Ігара Бабкова «Пасля філасофіі»
14 кастрычніка 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую адкрытую лекцыю ў серыі «Галоўнае пытанне».
У часы позняй мадэрнасці, калі адзінай легітымнай формай веды застаецца навука, шмат хто говорыць аб смерці філасофіі, аб сітуацыі «пасля філасофіі». Смерць філасофіі ў гэтым кантэксце не значыць, што філасофія знікае з універсітэцкіх раскладаў альбо перастае быць важнай часткай культурнай традыцыі. Гэта значыць, што перад абліччам эксперыментальнага прыродазнаўства філасофія так і не змагла адстаяць сваю апрычонасць, спецыфіку і мімікрыруе пад навуковасць, уцякаючы ад сваёй сутнасці.
Бертран Расел у сваёй працы «Гісторыя заходняй філасофіі» гаворыць пра філасофію як пра «нічыйную прастору» між навукай і рэлігіяй.
Навука трымаецца дакладнай веды, рэлігія абвяшчае пэўныя праўды, перададзеныя традыцыяй. Дакладнасць навукі заўсёды абмежаваная і, спрабуючы дайсці да скраю, мы непазбежна знаходзім сябе на мяжы. Між тым, што мы лічым ведай і тым няпэўным і невядомым, што разлягаецца з другога боку.
Гэтая прастора паміж вельмі адмысловая. Гэта мейсца няведання, але няведання пазітыўнага.
У гэтым няведанні свет застаецца з намі, але застаецца як таямніца, загадка.
Вядома, перад гэтай таямніцай мы можам змоўкнуць у містычным здзіўленні. Можам паспрабаваць уцячы ад гэтага стану няпэўнасці ў навуку альбо ў рэлігію.
Але можам і застацца. Сузіраць свет у здзіўленні і захапленні. Разважаць пра яго. Мысліць.
Гэта вельмі адмысловае мысленне, не вядомае ані навуцы, ані рэлігіі.
Разгортванне такога мыслення ў часе і ўтварае традыцыю філасофіі.
14 кастрычніка, у серяду, у межах серыі «Галоўнае пытанне» Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрытую лекцыю філосафа Ігара Бабкова «Пасля філасофіі». Пачатак у 18.30.
Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама справаздачу аб адкрытай лекцыі Ігара Бабкова
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»