У Гародні абмеркавалі культурныя праекты (Фота і аўдыё)

14.10.2015
Беларускае Радыё Рацыя, фота www.racyja.com

Два супольныя культурныя праекты прадставілі ў Гародні Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь».

Першы тычыўся «Маніторынгу рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь канвенцыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці». Паводле дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, культура ў Беларусі знаходзіцца на даволі нізкім узроўні.

Пра маніторынг распавядае дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:

«Гэта новы падыход да культуры, якая разумеецца не як нейкая спецыфічная сфера, якая фінансуецца па дадатковым прынцыпе ў апошнюю чаргу, а як сродак развіцця грамадства, сродак развіцця эканомікі, якая павінна ствараць пэўныя ўмовы для самавыяўлення розных культурных, субкультурных творчых груп. Якая дазваляе асэнсаўваць культуру як цэласны цыкл: ад вытворчасці да спажывання культуных прадуктаў».

Другі прэзентаваны праект — «СHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць». Ён ставіць за мэту пераасэнсаванне, ахову і аднаўленне матэрыяльнай і нематэрыльянай культурнай спадчыны Беларусі сіламі грамадзянскай супольнасці.

Праекты будуць цікавыя грамадскім арганізацым Беларусі, культурным менеджарам, а таксама адмыслоўцам, што займаюцца культурай. Інфармацыю пра гэтыя праекты можна знайсці на сайтах EuroBelarus.Info, а таксама Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя


Другие публикации