20 кастрычніка — падвоеная прэзентацыя праектаў у сферы культуры ў Брэсце

20.10.2015
«Брестский курьер»

Культурніцкія, грамадскія, творчыя дзеячы, ініцыятывы і арганізацыі Гомеля запрашаюцца 20 кастрычніка 2015 года на незвычайную дыскусійную сустрэчу, якая дасць магчымасць пазнаёміцца з двума цікавымі праектамі для прафесіяналаў у сферы культуры.

Цэнтр еўрапейскай трансфармацы супольна з Міжнародным кансорцыюмам «ЕўраБеларусь» запрашаюць на падвоеную прэзентацыю:

  1. Прадстаўленне вынікаў «Маніторынгу рэалізацыі Рэспублікай Беларусь канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння» — зробленага летась камандай ЦЕТ першага сістэмнага аналізу сферы культуры Беларусі, які дае ўяўленне аб культурнай палітыцы краіны ў сучасным еўрапейскім кантэксце.

Акрамя ўласна вынікаў даследвання, эксперты ЦЕТ Таццяна Вадалажская і Андрэй Ягораўпрапануюць абмеркаванне перспектываў новых падыходаў у культурнай палітыцы Беларусі. «Культура як сфера нашага ўплыву: хто і як мусіць фармаваць беларускую культуру сёння?» — гэта цэнтральнае пытанне запланавай дыскусіі.

  1. Знаёмства з магчымасцямі міжнароднага праекта «CHOICE» (Cultural Heritage: Opportunity for Civic Engagement), які будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове ў бліжэйшыя два гады. Беларуская частка праекту, «СHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць», ставіць мэтамі пераасэнсаванне, ахову і аднаўленне матэрыяльнай і нематэрыльянай культурнай спадчыны Беларусі сіламі грамадзянскай супольнасці.

Каардынатары праекта шукаюць  недзяржаўныя культурніцкія арганізацыі, ініцыятывы, творцаў і даследчыкаў, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці, а таксама гатовыя актыўна працаваць і на развіццё сваіх прафесійных кампетэнцый.

Абедзве прэзентацыі, самастойныя па змесце, закранаюць пытанні штодзённага выбару, які мы робім як разнастайныя гульцы на культурніцкім полі краіны: што ўваходзіць у сферу нашага уплыву на ўласную культуру і якія з магчымасцяў мы выкарыстоўваем? Да абмеркавання запрашаюцца ўсе, хто сапраўды шукае адказы.

Час і месца правядзення: 20 кастрычніка (аўторак). Брэст, Прастора КХ (вул. Халтурына, 2/1). Пачатак у 18.30.

«Брестский курьер»


Другие публикации