Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Абвяшчаны набор на адукацыйную праграму «Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, грамадства, культура»
Да 30 кастрычніка 2015 года «Беларускі калегіюм» прымае заяўкі на адукацыйную праграму «Еўрапейскі Саюз: палітыка, грамадства, культура».
Праграма створаная ў партнёрстве з Інстытутам палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і Грамадскім аб’яднаннем «Ліберальны клуб».
Праграма прапануе атрымаць паглыбленыя веды ў вобласці палітыкі, грамадства і культуры Еўрапейскага Саюза, а таксама разнастайных аспектаў беларуска-еўрапейскіх адносін.
Апроч таго, студэнты праграмы змогуць атрымаць навыкі аналітычнай і даследчай працы падчас напісання творчых прац, а таксама пашырыць прафесійныя кантакты з прадстаўнікамі акадэмічнай і экспертнай супольнасцей.
Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў галіне еўрапейскіх даследаванняў.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.
Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.
Навучанне ў «Беларускім калегіюме» — бясплатнае.
«Беларускі калегіум» таксама працягвае набор на праграмы «Найноўшая гісторыя» і «Журналістыка: падставовы курс». Інфармацыю пра праграмы глядзіце на вэб-сайце «Беларускага калегіюма».
Навучальныя праграмы «Беларускага калегіюма» арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат «Беларускага калегіюма» не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз адрас электроннай пошты: [email protected].
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»