Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
25 кастрычніка ў Полацку — падвоеная прэзентацыя-дыскусія «Беларуская культура — прастора выбару?»
25 кастрычніка 2015 года ў Полацку адбудзецца незвычайная дыскусійная сустрэча, якая дасць магчымасць пазнаёміцца з двума цікавымі праектамі для прафесіяналаў у сферы культуры.
Цэнтр еўрапейскай трансфармацы (ЦЕТ) супольна з Міжнародным кансорцыюмам «ЕўраБеларусь» запрашаюць культурніцкіх, грамадскіх, творчых дзеячаў, ініцыятывы і арганізацыі Полацка і Наваполацка на падвоеную прэзентацыю:
- Прадстаўленне вынікаў «Маніторынгу рэалізацыі Рэспублікай Беларусь канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння», зробленага летась камандай ЦЕТ першага сістэмнага аналізу сферы культуры Беларусі, які дае ўяўленне аб культурнай палітыцы краіны ў сучасным еўрапейскім кантэксце.
Акрамя ўласна вынікаў даследавання, эксперты ЦЕТ Таццяна Вадалажская і Андрэй Ягораў прапануюць абмеркаванне перспектыў новых падыходаў у культурнай палітыцы Беларусі. Культура як сфера нашага ўплыву: хто і як мусіць фармаваць беларускую культуру сёння? — цэнтральнае пытанне запланавай дыскусіі.
- Знаёмства з магчымасцямі міжнароднага праекта «CHOICE» (Cultural Heritage: Opportunity for Civic Engagement), які будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове ў бліжэйшыя два гады. Беларуская частка праекта — «СHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць» — ставіць мэтамі пераасэнсаванне, ахову і аднаўленне матэрыяльнай і нематэрыльянай культурнай спадчыны Беларусі сіламі грамадзянскай супольнасці.
Каардынатары праекта шукаюць недзяржаўныя культурніцкія арганізацыі, ініцыятывы, творцаў і даследчыкаў, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці, а таксама гатовыя актыўна працаваць і на развіццё сваіх прафесійных кампетэнцый.
Абедзве прэзентацыі, самастойныя па змесце, закранаюць пытанні штодзённага выбару, які мы робім як разнастайныя гульцы на культурніцкім полі краіны: што ўваходзіць у сферу нашага уплыву на ўласную культуру і якія з магчымасцяў мы выкарыстоўваем? Да абмеркавання запрашаюцца ўсе, хто сапраўды шукае адказы.
Дата, месца і час правядзення імпрэзы: 25 кастрычніка (нядзеля). Полацк, Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22). Пачатак у 14.00.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»