Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава «Уяўляючы Беларусь»
28 кастрычніка 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на наступную адкрытую лекцыю ў серыі «Галоўнае пытанне».
Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў... Які развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці — зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.
«Рэстаўрацыя» культурных напластаванняў, пераасэнсаванне «мінулага» дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні «свайго», надае нам здольнасць бачыць абдбітак «сваёй культуры» ў самых «простых рэчах». Дазваляе зразумець, што дае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй — няхай сабе ўдалай і каштоўнай — здабыткаў іншых культур.
28 кастрычніка, у сераду, Лятучы ўніверсітэт у межах серыі адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне» запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава «Уяўляючы Беларусь». Пачатак у 18.30.
У пошуках адказу на пытанне «Што такое беларуская культура?» лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:
- Нацыя як «уяўленная» супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння;
- Уніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя;
- Уяўленні айцоў-заснавальнікаў;
- Уяўленні беларускіх адраджэнцаў канца ХІХ — пач. ХХ стагоддзяў;
- Тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі;
- Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і заходнебеларускі дыскурсы;
- Беларусь пад нямецкай акупацыяй;
- Пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя;
- Адраджэнне 1980-90х;
- Незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэлей;
- Культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты.
Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
Расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»