Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Санкцыі прыпыняць, але не для ўсіх
Гэтую інфармацыю неафіцыйна пацвердзілі карэспандэнту «Свабоды» ў Бруселі. Афіцыйна яе апублікуюць 31 кастрычніка, калі прымуць канчатковае афіцыйнае рашэнне па санкцыях.
Санкцыі Еўрасаюза супраць уладаў Беларусі прыпыняць, аднак чацвёра цяперашніх і былых чыноўнікаў застануцца ў спісе. Гэта кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман, былыя міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, а таксама былы камандзір брыгады спецназа Унутраных войск Дзмітрый Паўлічэнка, якіх ЕС лічыць датычнымі да знікнення апазіцыянераў.
Чакаецца, што працэдура прыняцця гэтага рашэння на ўзроўні амбасадараў пройдзе 29 кастрычніка, а 31 кастрычніка рашэнне ўступіць у сілу і будзе дзейнічаць цягам чатырох месяцаў, да канца лютага.
Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў лічыць, што інфармацыі пра тое, што адносна Шэймана, Паўлічэнкі, Навумава і Сівакова санкцыі прыпынены не будуць, цалкам можна давяраць.
«Тое ж самае казаў падчас сустрэчы ў Еўрапарламенце, якую ладзіў Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, дзе я быў, прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дырк Шубэль. Гэта дастаткова надзейная крыніца, гэта дастатковае пацверджанне таго, што яны збіраюцца гэта рабіць. Здаецца, тое ж самае было пры прыпыненні санкцый у перыяд 2008-2010 гадоў — супраць гэтых людзей санкцыі прыпынены не былі. Ну і, здаецца, яшчэ Ярмошына не трапіла тады ў спіс тых, супраць каго санкцыі прыпыняюцца.
У прынцыпе, гэта асабліва ні пра што не сведчыць. Гэта значыць проста, што Еўрапейскі Саюз захоўвае санкцыі ў адносінах да тых людзей, якія падазраюцца ў здзяйсненні найбольш сур’ёзных крымінальных злачынстваў. І гэта сімвалічна сведчыць пра тое, што санкцыі ўсё ж такі дзейнічаюць, нягледзячы на тое, што часткова яны прыпыняюцца», — адзначыў у інтэрв’ю «Свабодзе» палітолаг.
Між тым такі ж падыход не распаўсюджваецца на Аляксандра Лукашэнку, якога таксама падазраюць у датычнасці да палітычных забойстваў.
«Тут дзейнічае ў асноўным палітычная логіка. Пры нашай сістэме дзяржаўнага кіравання ім неабходна проста кантактаваць з Лукашэнкам дзеля таго, каб упэўніцца, ці ёсць у іх пэўныя дамоўленасці. Бо фактычна толькі Лукашэнка ў гэтай сістэме вырашае, што будзе, а чаго не будзе — пры гэтай звышцэнтралізацыі, якая існуе ў Беларусі, асабліва па нейкіх галоўных пытаннях. Таму ў іх ёсць такія спадзевы, што ад Лукашэнкі можна атрымаць нейкія персанальныя гарантыі», — тлумачыць Ягораў.
12 кастрычніка міністры замежных спраў краін ЕС на пасяджэнні Савета ЕС дамовіліся прыпыніць на чатыры месяцы санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі. Афіцыйнае рашэнне павінна быць прынята да канца кастрычніка.
Санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі ўключаюць у сябе «чорны спіс» прыблізна з 150 асобаў, сярод якіх і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэтым асобам забаронены ўезд на тэрыторыю супольнасці, іхнія фінансавыя актывы ў еўрапейскіх банках падлягаюць замарожванню. Санкцыі таксама прадугледжваюць эмбарга на зброю і забараняюць пастаўляць у Беларусь паліцэйскае абсталяванне і тэхніку падвойнага прызначэння, якая можа быць выкарыстаная для «ўнутраных рэпрэсій».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»