Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 гадоў пасля катастрофы»
15-16 красавіка 2016 года ў Мінску адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыі «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 гадоў пасля катастрофы».
Канферэнцыю арганізуюць і праводзяць: МГА «Гісторыка» (Мінск), Беларускі архіў вуснай гісторыі (Мінск), Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук (Варшава) і Лятучы ўніверсітэт (Мінск)
Трыццацігоддзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС павінна стаць нагодай для пэўнай «інвентарызацыі» нашых ведаў па праблеме чалавека і грамадства ў «постчарнобыльскім свеце» і, магчыма, для вызначэння новых накірункаў даследаванняў. Не сакрэт, што па шэрагу прычын гэтая катастрофа і яе наступствы ў Беларусі аказаліся адсунутымі на перыферыю грамадскай і навуковай зацікаўленасці. Аднак, як паказалі даследаванні Беларускага архіва вуснай гісторыі (2015), Чарнобыль па-ранейшаму адгукаецца вялікім болем у памяці тых, каго закранула гэтая трагедыя. Адначасна яна падкрэслівае значэнне сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама адказнасць навукоўцаў за тое, што адбываецца з чалавекам і грамадствам у сітуацыі глабальнай катастрофы.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, каб паспрабаваць адказаць на наступныя пытанні:
- Якія сацыяльныя і палітычныя наступствы мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС для грамадства Беларусі і ўсяго постсавецкага рэгіёну?
- Як паўплывала гэтая аварыя на развіццё сацыяльных і гуманітарных навук?
- Як Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы адлюстраваліся ў памяці і культуры народаў Беларусі, Украіны і Расіі?
Канферэнцыя будзе мець шматдысцыплінарны характар. Арганізатары разлічваюць на ўдзел у ёй гісторыкаў, культуролагаў, палітолагаў, сацыёлагаў, літаратуразнаўцаў, а таксама прадстаўнікоў іншых сацыяльных і гуманітарных навук.
Плануецца праца двух сесій:
- Чалавек, грамадства, дзяржава праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы;
- Памяць і рэфлексія: Чарнобыль у люстэрках памяці і культуры.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, украінская, руская, польская і англійская.
Заяўкі на ўдзел просьба дасылаць да 31 студзеня 2016 года на адрас электроннай пошты: [email protected]. У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай паштовай скрыні.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак. Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»