Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Лятучы ўніверсітэт абвясціў адукацыйную праграму 2015-2016 года
5 лістапада 2015 года распачаўся набор на новую адукацыйную праграму Лятучага ўніверсітэта. Яе публічная прэзентація пройдзе ў Мінску 13 лістапада.
Лятучы ўніверсітэт — не звычайная адукацыйная ўстанова. Мы ствараем супольнасць тых, для каго «Мысленне» і «Беларусь» з’яўляюцца не проста арыенцірамі, але і асноўнымі выклікамі для практыкі і жыцця.
У гэтым годзе ў адукацыйнай праграме Лятучага ўніверсітэта адбыліся значныя інавацыі. За пяць гадоў працы мы атрымалі не толькі вялікі досвед і шырокае кола слухачоў. Усе гэтыя гады мы знаходзіліся ў пошуку новага зместу адукацыі, які адпавядае ідэі сучаснага Універсітэта. У гэтым накірунку мы пільна ўглядаемся ў феномен «гульні». Мы гуляем ва Універсітэт, мы будуем яго як сваю прастору мыслення, якая дазваляе ствараць новыя сэнсы, шукаць адказы на падставовыя пытанні.
Дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта створаць школы магістраў гульні.
Мы ведаем Magister ludi з твораў Германа Гесэ. У Касталіі магістры стваралі новую культуру, якая б магла пераадольваць стан «фельетоннай эпохі». І фантастычнай Касталіяй гэты пошук не скончаны. Сёння нам у Беларусі трэба знайсці сваё рашэнне, сваю форму мыслення і ладу жыцця.
Школы магістраў гульні разлічаныя на невялікія групы, якія ў шчыльнай камунікацыі з настаўнікамі — беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі — будуць супольна займацца інтэлектуальнай працай.
Усе школы разлічаныя на два з паловай гады: са студзеня 2016-га па травень 2018-га года.
Кожная з іх прадугледжвае сваю праграму, якая будзе ўключаць як засваенне агульных курсаў Лятучага ўніверсітэта, так і працу ў індывідуальных фарматах, асабістых для кожнай школы.
Школы магістраў гульні:
- Школа гісторыі ідэй разгарне выбудову інтэлектуальнага кантэксту, звязкі традыцыі і сучасных умоў мыслення на памежжы гісторыі філасофскай думкі, інтэлектуальнай і культурнай гісторыі. Кіраўнік Школы — Ігар Бабкоў;
- Метадалагічная школа прапануе засванне, развіццё і практыкаванне сучасных форм супольнага мыслення і выбудовы будучыні праз практыку і развіццё ідэй. Кіраўнікі Школы — Уладзімір Мацкевіч і Тацяна Вадалажская;
- Школа ВКЛ звернецца да спадчыны, каб пераўтварыць веды пра мінуўшчыну ў актуальны жывы падмурак цяперашняга самаразумення, культуры і пабудовы будучыні. Кіраўнік Школы — Алег Дзярновіч;
- Школа сацыяльна-філасофскай аналітыкі паглыбіцца ў выбудову сацыяльнага ўяўлення пра беларускае грамадства, стварэнне тэкстаў, у якіх схопліваецца сучаснасць. Арганізатары Школы — супольнасць «Беларускай філасофскай прасторы».
Каго мы чакаем у школы магістраў гульні?
Кожная школа вызначае сваё кола адмыслоўцаў, якім прапануецца «прасунуты» ўзровень і супраца ў вызначаным накірунку.
Агульнымі патрабаваннямі з’яўляюцца амбіцыі і гатоўнасць да новага тыпу адукацыі. Вам спатрэбіцца:
- развітае ўяўленне, каб ствараць новыя сэнсы і практыкі;
- устаноўка «Думаць Беларусь» (накіраванасць на «практыку мыслення» і «практычнае мысленне»);
- вольны час і лад жыцця, які дае магчымаць ставіць вялікія задачы;
- арыентаванасць на прыняцце ідэй і прынцыпаў супольнага стварэння новага Універсітэта.
Як трапіць?
Школы магістраў гульні прадугледжваюць строгі адбор і фармаванне невялікіх працоўных груп. Кожная школа будзе праводзіць набор па асабістых крытэрыях, звязаных з тэматыкай і адпаведным тыпам інтэлектуальнай практыкі. Пасля падачы заяўкі, з вамі звяжацца адміністратар і прызначыць час сумоўя.
Што ў выніку?
Заканчэнне школы будзе адзначацца стварэннем індывідуальнай ці групавой працы, якая прадэманструе здольнасць да самастойнай творчай інтэлектуальнай практыкі і дазволіць чальцам Калегіума Лятучага ўніверсітэта назваць выпускнікоў калегамі. У выніку паспяховага заканчэння школы выпускнікам будзе наданы тытул «магістар гульні», што запачаткуе новую генерацыю мысляроў і стваральнікаў Беларусі.
У новай праграме Лятучага ўніверсітэта застаецца таксама і ўжо традыцыйны адукацыйны фармат — курсы, якія ствараюць прастору для індывідуальнага руху па вольнай траекторыі.
Першы ўзровень адукацыі дае магчымасці для засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.
У гэтым годзе плануецца восем курсаў. Яны прадстаўляюць арыгінальныя беларускія філасофскія канцэпцыі, а таксама прапануюць разабрацца з метадамі працы з мінулым і традыцыяй — як інтэлектуальнай, так і стылёвай. Асобную групу ствараюць курсы, у якіх будзе адбывацца герменеўтычная праца з тэкстамі, якія задаюць падмурак беларускай і еўрапейскай культуры.
Курсы будуць працаваць са студзеня па чэрвень 2016 года.
Універсітэцкія курсы:
- Мысленне. Ад філасофскага здумлення да практычнай катэгарычнасці — Уладзімір Мацкевіч;
- Майстэрня Свамовы: Мысліць па-беларуску — Міхаіл Баярын;
- Праца з мінулым. Шлях гістарыяграфіі — Генадзь Сагановіч;
- D4: Вобраз і стыль — Міхал Анемпадыстаў;
- Гісторыя беларускай думкі ў кантэксце еўрапейскага мыслення — Ігар Бабкоў;
- Школа Бібліі — Ірына Дубянецкая;
- Тэхнікі сімбалічнай інтэрпрэтацыі — Павел Баркоўскі;
- Глабальныя праблемы паўсядзённасці. Актуальныя дыскусіі ў еўрапейскай супольнасці — Вячаслаў Бабровіч.
Гэтыя курсы адкрытыя для ўсіх, хто шукае новых сэнсаў, мае пытанні і праблемы, гатовы да змен у сабе і ў свеце. Узрост, адукацыя і прафесія не маюць абмежаванняў. Здольнасць да ўдзелу вызначаецца гатоўнасцю да супольнага мыслення і адпаведнасцю ўзроўню, які задае выкладчык.
Каб трапіць на курсы, трэба падаць заяўку. Заяўляцца можна на любую колькасць курсаў, пры гэтым варта разлічваць свае фізічныя і інтэлектуальныя сілы і магчымасці.
Па заканчэнні курсаў вы не атрымаеце дыпломаў ці пасведчанняў. Але вы зможаце знайсці Настаўніка ці «сваё кола». Гэтая праца можа стаць важным крокам у вашай жыццёвай ці адукацыйнай траекторыі. Тое, што вы атрымаеце, — ёсць абсалютна ваш здабытак і залежыць ад вашай адказнасці і магчымасці скарыстацца ўмовамі і асяродкам для развіцця.
Калі вы жадаеце ўзяць удзел у новай праграме Лятучага ўніверсітэта, неабходна падаць заяўку да 5 снежня 2015 года.
Больш падрабязна даведацца пра новыя магчымасці адукацыйнай праграмы можна будзе падчас прэзентаціі праграмы, якая адбудзецца 13 лістапада 2015 года.
Post scriptum
Трохі перафразуючы Джулію Пеймон-Джонс, можна сказаць, што «думаць пра непамыснае і рабіць неверагоднае — гэта вялікая прывілея».
Гэта — прывілея маладосці, якая яшчэ не заціснута ў «дарослыя» рамкі таго, што магчыма і немагчыма.
Гэта — прывілея свабодных людзей, якія могуць дазволіць сабе «зрабіць усё не так».
Гэта — прывілея спозненых, калі лепш распачаць новае, чым даганяць.
Гэта — прывілея рэфлексіўных, якія бачаць крызіс існуючага і гатовы «паставіць» на тое, што можа прыйсці замест.
Гэта — прывілея амбітных.
Да сустрэчы!
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»