Таццяна Вадалажская: Беларуская ідэнтычнаць — пытанне нацыянальнай бяспекі (Відэа)

06.11.2015
Belsat.eu

На тле палітычных падзей і змаганняў, на фоне эканамічнай стагнацыі і крызісу ў Беларусі ёсць людзі якія займаюцца арганічнай справаю, дбаюць пра вечнае: мову, культуру, мысленне.

Паўстала ідэя Года беларускага мыслення. У «Размове дня» Уладзімір Мацкевіч размаўляе аўтаркай гэтай ідэі, каардынатарам Лятучага ўніверсітэта Таццянай Вадалажскай.

«Такая з’ява, як беларуская думка, безумоўна, ёсць. Але, каб гэта было ўсім бачна і стала з’явай шырокай беларускай культуры, трэба прыкласці намаганні. Мы нядбайна ставімся да таго, што маем. Як казаў Міхал Анемпыдыстаў, ператвараемся ў нацыю склеротыкаў», — заўважае Таццяна Вадалажская.

Узяць удзел у Годзе беларускага мыслення можа любы ахвотны, апрануўшы цішотку з арнаментам ці нейкім выслоўем, што вырабляліся ў межах кампаніі кампаніі «Цытуй сваё!».

«Сёння беларуская ідэнтычнасць — пытанне нацыянальнай бяспекі», — перакананая Таццяна Вадалажская.

Падрабязнасці ў «Размове Мацкевіча»:


Другие публикации