Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
13 лістапада — прэзентацыя новай адукацыйнай праграмы Лятучага ўніверсітэта
13 лістапада 2015 года ў Мінску пройдзе публічная прэзентацыя новай адукацыйнай праграмы Лятучага ўніверсітэта.
Рабі нечаканае,
Рабі, як не бывае,
Рабі, як не робіць ніхто, —
І тады пераможаш.
Уладзімір Караткевіч
Тыя, хто знаёмы з Лятучым універсітэтам не толькі з разавых мерапрыемстваў, ведаюць, што ўвесь час свайго існавання (а гэта больш за 5 гадоў!), наш універсітэт знаходзіцца ў сталым пошуку новых форм і спосабаў арганізацыі мысленчай працы, новага зместу адукацыі — найбольш адпаведнага ідэі сучаснага Універсітэта. Менавіта таму кожная наступная праграма, якую абвяшчае Лятучы ўніверсітэт, не падобная на папярэднюю: захоўваючы добрыя ўніверсітэцкія традыцыі, мы заўсёды здзівім слухачоў і нечаканымі інавацыямі.
Новая праграма прадстаўляе два розныя ўзроўні адукацыі.
Для тых, хто хацеў бы выбудоўваць асабістую адукацыйную траекторыю ў вольным руху, Лятучы ўніверсітэт прапануе ўжо добра знаёмы традыцыйны фармат — адукацыйныя курсы. Гэты т.зв. «першы ўзровень» новай праграмы складаюць 8 курсаў, на якіх свае падыходы і практыкі мыслення прадставяць вядомыя беларускія інтэлектуалы і культурныя дзеячы: Уладзімір Мацкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Ірына Дубянецкая, Генадзь Сагановіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Вячаслаў Бабровіч.
«Другі ўзровень», і яму надаецца асаблівая ўвага, прадставяць школы магістраў гульні — новы адукацыйны фармат Лятучага ўніверсітэта. Разлічаныя на невялікія групы адмыслоўцаў, шчыльную камунікацыю з настаўнікамі — вядомымі беларускімі інтэлектуаламі і мыслярамі, — школы задуманыя як месцы супольнай працы па стварэнні новых сэнсаў і практык:
- Школа гісторыі ідэй (кіраўнік — Ігар Бабкоў);
- Метадалагічная школа (кіраўнікі — Уладзімір Мацкевіч і Тацяна Вадалажская);
- Школа ВКЛ (кіраўнік — Алег Дзярновіч);
- Школа сацыяльна-філасофскай аналітыкі (арганізатары — супольнасць «Беларускай філасофскай прасторы»).
Чым адметныя гэтыя два ўзроўні? Па якіх прынцыпах збудаваныя, якія крытэрыі адбору, патрабаванні і ўмовы ўдзелу? Што чакае слухачоў у выніку — якія здабыткі? Хто такі «магістар гульні» і каму будзе надавацца гэтая ступень у Лятучым універсітэце?
Каб падрабязна даведацца пра канцэпцыю і структуру новай праграмы, пазнаёміцца з асновамі, прынцыпамі, зместам лекцыйных курсаў і школ магістраў гульні, адчуць цудоўную атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя, у неафіцыйнай абстаноўцы пагутарыць з выкладчыкамі курсаў і кіраўнікамі школ —
запрашаем на прэзентацыю новай праграмы Лятучага ўніверсітэта, якая адбудзецца 13 лістапада, у пятніцу, у клубе «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Звяртаем увагу, што запіс на курсы і ў школы ўжо адкрыты і трывае да 5 снежня 2015 года!
Пазнаёміцца з кароткімі анонсамі курсаў і школ, а таксама зарэгістравацца на іх можна на сайце Лятучага ўніверсітэта.
UPD.: Відэазапіс прэзентацыі адукацыйнай праграмы:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»