Семінар «Адвакацыя і уплыў на прыняцце рашэнняў у дзейнасці грамадскіх актараў: у пошуках выніковасці»

10.11.2015
Слкжба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» запрашае актывістаў і лідэраў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і праектаў прыняць удзел у адмысловым семінары.

Яго тэма: «Адвакацыя і уплыў на прыняцце рашэнняў у дзейнасці грамадскіх актараў: у пошуках выніковасці».

Семiнар пройдзе 4-5 снежня 2015 года ў Мінску.

Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах семінара:

  • Сацыяльны капітал арганізацыі — разуменне і магчымасці росту;
  • Адвакацыя як тэхналогія прасоўвання грамадскіх інтарэсаў;
  • Сродкі і абмежаванні адвакацыйнай грамадскай дзейнасці ва ўмовах Беларусі;
  • Што, як і чаму можна дасягаць грамадскім актарам ва ўплыве на сектарныя палітыкі (сацыяльную, адукацыйную, экалагічную і інш.)?;
  • Інфармацыйная прастора як патэнцыял пашырэння магчымасцей уплыву і выхаду на шырокія мэтавыя групы.

У межах семінара будуць арганізаваныя экспертныя сустрэчы і дыскусіі з вядомымі прадстаўнікамі грамадскага сектара Беларусі, разгляд канкрэтных прыкладаў адвакатыўнай і полісі-арыентаванай дзейнасці, выпрацоўка перспектыўных планаў па ўдасканаленні ўласных арганізацый грамадзянскай супольнасці па вышэй пазначаных пытаннях.

Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд).

Жадаючым прыняць удзелу ў семінары неабходна да 25 лістапада 2015 года запоўніць анкету-заяўку. Усе пытанні па семінары можаце дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected].

Інфармацыя пра семінар таксама даступная на сайце EuroBelarus.Info.

Чакаем вашых заявак!


Другие публикации