Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
18 лістапада — адкрытая лекцыя Алега Дзярновіча
18 лістапада 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрытую лекцыю Алега Дзярновіча «Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, «сялянскі правадыр» і пачаткі беларускага кінематографа. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?»
Фільм «Кастусь Каліноўскі» быў створаны ў 1927 годзе рэжысёрам Уладзімірам Гардзіным, які зрабіў сабе імя ў кінематографе яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы. Тое, што для здымкаў беларускага фільма быў запрошаны расійскі рэжысёр, зразумела — у Беларусі ў той час увогуле яшчэ не існавала кінематаграфічнай базы. Было дамоўлена пра часовае сумеснае выкарыстанне магчымасцей Ленінградскай кінафабрыкі. У выніку ў лютым 1927 года СНК БССР пастанавіў стварыць фабрыку «Белдзяржкіно» ў Ленінградзе ў памяшканні былога тэатра «Крывое люстэрка». Беларуская кінастудыя, якая пазней была названая «Савецкая Беларусь», працавала тут да 1939 года. Менавіта на ленінградскай базе «Белдзяржкіно» Гардзін зняў свайго «Кастуся Каліноўскага».
Трэба сказаць, што стужка мае вельмі выразны ідэалагічны пасыл. Галоўны герой фільма сапраўды ёсць правадыром сялянскага паўстання, і ў 1863 годзе ён супрацьстаіць як царскім карнікам, так і шляхецкім інсургентам. Увогуле, асобныя сцэны фільма вырашаны ў жанры баевіка — з перастрэлкамі і пагонямі, дзеі фільма адбываюцца на фоне прыгожай прыроды і ў атачэнні цікавай архітэктуры.
У драматургіі фільма адно з найбольш значных месц займае фінальныя сцэны смяротнага пакарання Каліноўскага. Як вядома, паўстанцкі правадыр быў публічна пакараны ў сакавіку 1864 года на гандлёвым Лукішскім пляцы ў Вільні. Але дзе можна было здымаць Вільню ў 1927 годзе? Пытанне не пустое. Сама Вільня знаходзілася на польскім баку мяжы, а класістычныя царскія прадмесці Пецярбурга стылёва не пасавалі да краявіду баракальнага горада. Такім чынам, застаецца знайсці старажытную вуліцу, прыдатную для ілюстравання вобразу даўняе Вільні...
Для нас сюжэты з Каліноўскім, савецкім кінафільмам і старажытнай вуліцай павучальныя — усё ў нашай гісторыі павязана. І той, хто паспрабуе з яе выкінуць нейкую частку, рызыкуе абваліць увесь дом. Прынамсі, наша памяць з гэтым не пагодзіцца. Ці пагодзіцца?
Пра тое, як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй, разважаем разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам на лекцыі «Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, «сялянскі правадыр» і пачаткі беларускага кінематографа. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?», якая адбудзецца ў сераду, 18 лістапада. Пачатак у 18.30.
Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»