Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Курс Уладзіміра Мацкевіча «Мысленне. Ад філасофскага здумлення да практычнай катэгарычнасці»
Лятучы ўніверсітэт прэзентаваў новую адукацыйную праграму. У яе межах будзе дзейнічаць курс філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча «Мысленне. Ад філасофскага здумлення да практычнай катэгарычнасці».
Супольнае вырашэнне практычных пытанняў спараджае супярэчнасці паміж людзьмі. Разбіраючыся з супярэчнасцямі, людзі звяртаюцца да абагульненняў, шукаючы ў іх падставы да паразумення. Абагульняючы свае разыходжанні ў поглядах, людзі ўздымаюцца спачатку да тэорыі таго, чым займаюцца, потым вышэй і калі-некалі даходзяць да светапоглядных праблем, высвятляючы, што розныя падыходы і бачанне свету замінае супольнай працы.
Сутыкнуўшыся з носьбітамі іншага светапогляду, людзі часцей за ўсё прыпыняюць з імі кантакты і шукаюць т.зв. аднадумцаў, бо так прасцей. Часам гэта пазначаецца словамі: «Гэта ўжо філасофія, тут няма пра што спрачацца і гаварыць!» А менавіта філасофія і прызначана для таго, каб здымаць самыя вялікія і прынцыповыя супярэчанні.
Курс прызначаны не для таго, каб распавесці пра «сапраўдную філасофію» ці тое, як уладкаваны гэты свет, а для таго, каб навучыцца карыстацца філасофіяй для дасягнення паразумення паміж рознымі людзьмі, нават з супрацьлеглымі светапоглядамі. Для чаго? Для супольнай працы, для дасягнення практычных мэт у маштабах малых і вялікіх супольнасцей.
Курс разлічаны на 10 заняткаў.
Запісацца на курс
Гл. таксама спіс іншых прапануемых курсаў і школ
Прэзентацыя адукацыйнай праграмы Лятучага ўніверсітэта 2015-2016 года:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»