Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Семінар «Інстытуты і палітыка» (2015-2016)
25 лістапада 2015 года пачынае сваю працу ў новым сезоне семінар Беларускага калегіума і Інстытута «Палітычная сфера» — «Інстытуты і палітыка».
Уводзіны
Даследаванне палітыкі — гэта, галоўным чынам, даследаванне інстытутаў, а інстытуцыйнае вывучэнне палітычнага жыцця застаецца ўплывовым накірункам сучаснай палітычнай навукі. Тым не менш, гэта не здымае праблемы глыбіні разумення і практычнага прымянення падыходу. Семінар арганізаваны для вырашэння гэтых задач. У 2015-2016 гадах асноўны фокус увагі будзе засяроджаны на аналізе палітычных сеціваў (political networks analysis) і прыкладах яго прымянення пры даследаванні сучасных палітычных інстытутаў і палітычнай гісторыі.
Асноўная тэма — разгляд характэрных прыкладаў даследавання палітыкі і палітычнай гісторыі праз аналіз палітычных сеціваў (political networks) для цэласнага разумення магчымасцей і патэнцыялу гэтага метаду. У прыватнасці, плануецца разгледзець прымяненне падыходу да вывучэння: галасавання і палітычнага ўдзелу, сацыяльных рухаў, міжнародных стасункаў і знешняй палітыкі, палітычнай гісторыі эліт, а таксама бунтаў і рэвалюцый.
У прыватнасці, гэта працы: Роджэра Гоўлда (Roger Gould), Дэвіда Нока (David Knoke), Джона Падгета (John Padgett), Крыстафера Ансэла (Christopher Ansell) і некаторых іншых.
Кампетэнцыі
Мяркуецца, што праца ў межах семінара дазволіць удзельнікам значна паглыбіць сваё разуменне палітыкі і палітычнай гісторыі, а таксама засвоіць метады і даследчыя схемы аналізу як палітычнай гісторыі, так і сучасных палітычных і сацыяльных працэсаў.
Удзельнікі
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў, магістранты, дактаранты, выкладчыкі сацыяльных і гуманітарных дысцыплін ды іншыя зацікаўленыя асобы.
Дысцыпліны
Семінар разлічаны на палітолагаў, гісторыкаў, сацыёлагаў, эканамістаў, філосафаў і прадстаўнікоў іншых дысцыплін, якія закранаюць даследаванне палітыкі.
Кіраўнік семінара
Андрэй Казакевіч — доктар палітычных навук (PhD in Political Science), дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», судырэктар Беларускага калегіума.
Перыядычнасць і парадак працы
Пасяджэнні семінара плануюцца раз на два тыдні, па серадах, з 18.30 да 20.30.
Першае пасяджэнне — 25 лістапада 2015 года.
Каб запісацца на семінар, трэба запоўніць форму.
Дадатковыя пытанні вы можаце дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected].
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»