Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Выдадзім «Цытатнік беларускага мыслення» разам!
Кампанія «Цытуй сваё!» распачала збор сродкаў для выдання зборніка цытат праз платформу «Талакошт». Кампанія заклікае беларусаў уключыцца ў супольную «матэрыялізацыю» нашага культурнага і інтэлектуальнага скарбу.
Кампанія «Цытуй сваё!» стартавала ў траўні 2015 года. Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў — Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, «Мова Нанова» — такім чынам звярнулі ўвагу беларусаў на тое, што мысленне — гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння. Думка мае характар пераемнасці. Аднак апошнім часам мы сталі «нацыяй склеротыкаў», быццам цалкам забыўшы тое, што было перад намі. Мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае.
Кампанія «Цытуй сваё!» заклікала беларусаў згадаць найлепшыя ўзоры беларускай думкі і прадставіць іх шырокай публіцы. Падчас кампаніі арганізатары атрымалі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў. Была створаная галерэя дызайнерскіх цішотак. Склаўся фан-клуб беларускай думкі. Наступны крок кампаніі — выданне «Цытатніка беларускага мыслення».
Ён будзе мець кішэнны фармат і прывабны выгляд. А гэта значыць, што:
- «Цытатнік» стане зручным спадарожнікам па дарозе ў вандроўку ці на працу. З ім згадваць слушныя думкі і мысліць разам з выбітнымі беларусамі можна будзе дзе заўгодна;
- «Цытатнік» будзе цудоўным падарункам як для аматараў беларушчыны, так і для тых, хто з беларускай культурай яшчэ не знаёмы. Няхай сустрэча з ёй пачнецца з найлепшых узораў думкі;
- «Цытатнік» зойме годнае месца у любой бібліятэцы, бо адразу будзе і сховішчам думкі, і даведнікам з гісторыі культуры і ідэй.
Важна, каб выданне цытатніка стала такой жа народнай справай, як і збор слушных думак і вобразаў.
Кампанія «Цытуй сваё!» заклікае ўсіх, каму важна працягнуць ланцужок беларускай думкі і ўзбагаціць нашую культурную прастору, далучыцца да стварэння цытатніка справай і грашыма!
Збор сродкаў і прапаноў пра супрацоўніцтва ідзе на платформе «Талакошт».
Ведай думкі папярэднікаў!
Пагаджайся альбо спрачайся з імі!
Цытуй сваё!
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»