Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
2 снежня — адкрытая лекцыя Міхаіла Баярына «Крытыка эмацыйнага розуму»
2 снежня 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую адкрытую лекцыю ў серыі «Галоўнае пытанне».
Герой фільма «Маладосць» Паола Сарэнціна кажа: «Эмоцыі — гэта ўсё, што ў нас ёсць». Ніколі раней чалавек так высока не ўзносіў пачуцці. Мы жывем у свеце, дзе магчымы штучны розум, але немагчымыя шчутныя пачуцці. У нас ёсць цэлая тэалогія пачуццяў. Наша мэтафізыка пачынаецца з Эмоцыі. У падмурак чалавецтва мы паклалі эмацыйныя катэгорыі. Дык ці можа быць нешта вышэй?
Пачуцці — гэта тое, чым звычайна пагарджае наш Розум. Але немагчыма знайсці думкі, на пачатку якой не стаяла б эмоцыя. Тым больш, што гэтая пагарда — толькі эмоцыя. І чаго тады варты розум, не здольны ўзысці над пачуццямі? І ці магчыма ўвогуле — быць вышэй за пачуцці?..
У серыі лекцый «Галоўнае пытанне» — філосаф, паэт, эсэіст, перакладчык, знаўца санскрыта Міхаіл Баярын з прамовай «Крытыка эмацыйнага розуму». Лекцыя адбудзецца 2 снежня, у сераду. Пачатак у 18.30.
Усіх жадаючых просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца лекцыі будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.
Дадатковая інфармацыя па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040.
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»