Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Мы маем фармальнае функцыянаванне «машынкі» Усходняга партнёрства (Аўдыё)
19-22 лістапада 2015 года ў Кіеве адбылася сёмая сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У ім узялі ўдзел больш за сотню чалавек, у тым ліку 24 прадстаўнікі ад Беларусі.
«Беларуская медыяшкола» пагаварыла пра перспектывы Усходняга партнёрства для Беларусі з Андрэем Ягоравым, нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі, дырэктарам Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
— Андрэй, чаму ты тут? Якое галоўнае пытанне ты плануеш абмеркаваць падчас Форума ў Кіеве?
— Я тут таму, што быў абраны нацыянальным каардынатарам і каардыную дзейнасць беларускай грамадзянскай супольнасці ў межах Форума грамадзянскай супольнасці.
Калі казаць пра галоўныя пытанні, якія тут будуць абмяркоўвацца, то, па-першае, гэта пытанні стратэгічнага развіцця Усходняга партнёрства і ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў гэтай ініцыятыве. Гэта традыцыйны блок пытанняў, якія тут абмяркоўваюць. Мы бачым сябе як роўнага партнёра ў дыялогу паміж дзяржавамі Усходняга партнёрства і Еўрапейскім Саюзам. Форум мае легітымны голас у гэтым дыялогу. Мы імкнемся ўплываць як на развіццё самой ініцыятывы, так і на ўнутраны працэс рэформ у краінах Усходняга партнёрства.
І вось гэта ёсць галоўным, пра што мы размаўляем, якую ацэнку мы даем развіццю самой ініцыятывы, эфектыўнасці дзейнасці ўрадаў краін Усходняга партнёрства, эфектыўнасць нашага ўдзелу ды ўплыву на тое, што адбываецца ў гэтых працэсах.
Акрамя таго, зараз выйшаў вельмі важны дакумент, які падсумоўвае працэс рэвізіі палітыкі суседства Еўрапейскага Саюза і закранае, у тым ліку, Усходняе партнёрства.
— Апошнім часам шмат пісалася аб тым, што Усходняе партнёрства чакае перафарматаванне. Што адбываецца з гэтай праграмай?
— Вось уласна гэтая рэвізія і ёсць той галоўнай рамкай, праз якую бачыцца перафарматаванне Усходняга партнёрства. Мы пабачым, як афіцыйныя асобы з ЕС рэпрэзентуюць гэтыя змены, і тады ўжо будзем неяк адносіцца да гэтага, бо фактычна гэты перагляд быў адказам на праблемы, якія звязаныя з пэўным крызісам і Усходняга партнёрства, і Паўднёвай палітыкі суседства. Бо мы бачылі і крызіс ва Украіне, і змену пазіцыі Расіі, і цяжкасць рэформ, якія ідуць у Малдове, і адступленне Арменіі ад Усходняга партнёрства ды пошук новых форм пагадненняў з Арменіяй. Магчыма, такі самы працэс будзе ісці з Беларуссю. Асобная сітуацыя назіраецца ў Азербайджане, дзе апошнія гады ўзмацніліся рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Гэта значыць, што ўвесь гэты комплекс пытанняў выклікаў неабходнасць рэвізіі Еўрапейскай палітыкі суседства. Яна была зроблена, і вось мы зараз будзем фактычна абмяркоўваць, ці задавальняе нас такі стан гэтай рэвізіі.
— Ці можна цяпер сказаць, што Усходняе партнёрства пераадолела той «канцэптуальны вакуум», пра які гаварылі падчас апошняга Саміта Усходняга партнёрства ў Рызе? Ці можна сказаць, што Усходняе партнёрства набыло новае жыццё?
— На жаль, пакуль не. Так, на Саміце Усходняга партнёрства ў Рызе была дастаткова скептычная атмасфера вакол самога Саміта і па выніках самога Саміта, і, на жаль, у асноўным, сітуацыя не змянілася. Больш за тое, за гэты час здарылася некалькі крызісаў у самім ЕС, якія ставяць пад пытанне яго адносіны з суседзямі. Прынамсі, ставіць пытанні аб неабходнасці перафарматавання некаторых рэчаў. Гэта перш за ўсё крызіс у Паўднёвым суседстве. Напрыклад, крызіс з уцекачамі, якія ідуць у ЕС. І, натуральна, праблема з тэрарызмам, як апошнія тэракты ў Парыжы. Гэта ўсё адцягвае значную ўвагу ЕС ад палітыкі развіцця, у якую ён раней укладаўся значна больш, і зараз шмат праграм Еўрапейскага Саюза часткова згортваецца. І гэта адбіваецца не толькі на тэхнічным аспекце, але і на геастратэгічным. Вось тут ёсць вакуум менавіта ў стратэгічнай візіі таго, як Еўрапейскі Саюз павінен ставіцца да сваіх партнёраў-суседзей, якую палітыку да іх выбудоўваць. І тут няма добрых ідэй, я б так сказаў.
— Іншымі словамі, пакуль што занадта рана казаць, што Усходняе партнёрства цалкам вяртаецца да паўнавартаснага жыцця і што ёсць нейкае святло ў канцы тунэля?
— Так, цяпер зарана казаць пра гэта. Мы хутчэй бачым працяг гэтага крызісу, які ёсць. Перш за ўсё, гэты крызіс звязаны з «аморфнай» пазіцыяй ЕС і геастратэгічнай нявызначанасцю.
— Атрымліваецца, што ёсць пэўная інерцыя з боку еўрапейскіх структур у сферы вызначэння гэтай «усходняй палітыкі». Гэта, магчыма, стварае пэўны манеўр для Беларусі, для беларускай грамадзянскай супольнасці. На тваю думку, ці можа гэтая сітуацыя нявызначанасці даць нейкую перавагу грамадзянскай супольнасці, пакуль еўрапейскія чыноўнікі не вырашыліся, што рабіць далей?
— Хутчэй усё ж такі, што гэтая сітуацыя стратэгічнага вакууму, і нявызначанасці грае дрэнную ролю, таму што ў гэтай сітуацыі пачынае весці рэй бюракратыя і бюракратычныя працэдуры. Гэта значыць, што замест сутнасных і стратэгічных адказаў мы маем фармальныя адказы, структурнае функцыянаванне «машынкі» Усходняга партнёрства. «Машынка» ёсць, яна функцыянуе, спажывае энергію, людскі розум, людскі час і грошы, але не дае эфекту. І вось галоўная пагроза — яна менавіта ў гэтай фармалізацыі і прагматызацыі самога Усходняга партнёрства, калі гэта трымаецца на нізкім узроўні і не дае рэальных вынікаў. Таму гэта і для беларускай грамадзянскай супольнасці дрэнна, бо мы не можам выкарыстаць нашыя шанцы ў гэтай сітуацыі. Напрыклад, калі ёсць ідэя штосьці рабіць у самой Беларусі, то тады з’яўляецца пэўная роля і магчымасць для візіі грамадзянскай супольнасці. Але калі візіі няма, то мы маем такія даволі бессэнсоўныя размовы і сустрэчы. У нас няма ні саюзнікаў выразных, ні праціўнікаў з боку нашых партнёраў у Еўрапейскім Саюзе. Гэта стварае сітуацыю разгубленасці.
— Атрымліваецца, што для большасці беларускага грамадства, якое і так не вельмі добра ведае пра Усходняе партнёрства, губляецца патэнцыйны праеўрапейскі арыенцір?
— Менавіта так. Губляецца візія, губляецца разуменне фармату. Пачынаецца пэўнае расчараванне нават у праеўрапейскай часткі беларускага грамадства. Людзі не бачаць, куды гэта рухаецца, куды гэта вядзе. Не бачаць у гэтым перспектыў і пачынаюць крытыкаваць палітыку Еўрапейскага Саюза як за тое, што ў ёй ёсць, так і за тое, чаго ў ёй няма.
— Такім чынам, паўза, якая цяпер узнікла ва Усходнім партнёрстве, нясе рызыку для беларускага грамадства ў тым, што губляецца магчымая праеўрапейская арыентацыя ў Беларусі?
— Сапраўды, яна страчвае сваю інтэнсіўнасць. І калі яна зацягваецца, то ЕС губляе свайго натуральнага саюзніка ў працэсе еўрапеізацыі.
— У чым негатыўныя наступствы гэтага?
— Па-першае, гэта акукліванне і замыканне сітуацыі ў самой Беларусі...
— І падштурхоўванне да Расіі?
— Так. І Расія дастаткова канкрэтная ў сваёй візіі таго, што яна хоча. У гэтай сітуацыі яна мае значна больш дывідэндаў і магчымасцей паўплываць на стан незалежнасці ў Беларусі.
— На тваю думку, што хаваецца за выказваннямі з боку беларускіх уладаў аб тым, што неабходна перафарматаваць палітыку Усходняга партнёрства? Ці можна гэта разглядаць як прыкмету сапраўднай зацікаўленасці з боку афіцыйнай Беларусі ва ўдзеле ў праграме «Усходняе партнёрства»?
— Звычайна за гэтым не стаіць нічога такога асаблівага, апроч вось такой формулы беларускіх уладаў, якая выкарыстоўваецца ў знешніх адносінах у любым кірунку. Гэта формула «маўчы і плаці». Усходняе партнёрства разглядаецца тут не як праграма, якая дапаможа ў рэформах у Беларусі і развіцці Беларусі ў мадэрнізацыі і ў рэчах, якія наблізяць Беларусь да больш сучасных стандартаў нацыянальнага будаўніцтва, кіравання, эканомікі і г.д. Хутчэй, яна разглядаецца як яшчэ адна крыніца фінансавання для гэтага рэжыма, дзеля захавання ўстойлівасці самой сістэмы. І так яны паспрабуюць зрабіць з праграмай «Усходняе партнёрства», прагматызуючы гэта пад сябе, спрашчаючы гэта для нейкіх інфраструктурных праграм, эканамічных бонусаў і таксама для розных інвестыцыйных праграм, якія магчымыя з боку ЕС для Беларусі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»