Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Студэнты ўсё зрабілі правільна
Палітолаг Андрэй Ягораў лічыць, што ў цяперашніх студэнцкіх пратэстаў ёсць сэнс і ўсё рабілася правільна, але пра нейкі прарыў у свядомасці беларускага студэнцтва гаварыць не выпадае.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Радыё «Свабода».
«Па-першае, гэты пратэст завязаны на канкрэтных студэнтах, якія маюць рэальныя праблемы. Гэта студэнты, якія непасрэдна перажываюць сітуацыю з платнымі пераздачамі, і, натуральна, яны не задаволеныя сітуацыяй з самакіраваннем, якая ёсць ва ўніверсітэце. Яны пайшлі на гэты марш, бо іншымі спосабамі не маглі дамагчыся вырашэння сітуацыі. І гэта, у прынцыпе, нармальныя дзеянні для студэнтаў у сітуацыі, калі на перамовы з імі ніхто не ідзе.
Прычым бачна, што тактычна яны трапілі ў вельмі добры момант, калі гэта можна зрабіць. Я думаю, што два гады таму не было сэнсу рабіць гэта ў такім выглядзе, то бок выходзіць на вуліцу. А цяпер у кантэксце лібералізацыі, у кантэксце таго, што Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, гэта дае пэўныя шансы, што яны могуць дамагчыся калі не выканання сваіх патрабаванняў, то хаця б нармальнай размовы пра тое, як іхнія пытанні могуць быць вырашаны. Таму, думаю, студэнты ўсё зрабілі правільна», — кажа палітолаг.
Андрэй Ягораў пры гэтым падкрэслівае, што нейкім прарывам у свядомасці беларускага студэнцтва лічыць гэтыя пратэсты нельга.
«Гэта лічаныя дзясяткі студэнтаў, якія гатовыя публічна выступаць ці хаця б проста казаць, што яны належаць да гэтай сітуацыі. Гэта такая вяршыня айсберга ў асноўным маўклівага і лаяльнага студэнцтва. Гэта можа быць пэўным пачаткам чагосьці. Але каб гэта сталася толькі пачаткам, трэба шмат што зрабіць у сэнсе арганізацыйнай працы, у сэнсе правільных грамадскіх крокаў у бок тых людзей, на якіх сёння канцэнтруецца ўвага гэтага маўклівага, але настроенага на пэўныя змены студэнцтва. Калі людзі, якія арганізоўвалі гэтыя пратэсты, будуць дзейнічаць правільна, то можа штосьці стацца. А на сённяшні момант ніякага прарыву няма — ёсць толькі спадзеў», — адзначае ён.
Сёння ў Мінску прайшла акцыя пратэсту студэнтаў. Удзельнікі акцыі сабраліся ў Міхайлаўскім скверы, адкуль рушылі да галоўнага ўваходу ў БДУ, каб сустрэцца з рэктарам універсітэта Сяргеем Абламейкам. Акцыя прайшла без затрыманняў, але на ўдзельнікаў акцыі міліцыя склала як мінімум два адміністрацыйныя пратаколы. Шмат у каго міліцыянты перапісалі асабістыя дадзеныя.
Чытайце таксама допіс Андрэя Ягорава ў Фэйсбуку:
Почему важно то, что делают #студентыпротив:1. Это инициатива реальной группы, а не выступление абстрактных политиков ...
Posted by Андрэй Ягораў on 2 декабря 2015 г.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»