Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Хто пакажа трансляцыю ўручэння Нобэлеўскай прэміі? (Відэа)
Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры нашая суайчынніца Святлана Алексіевіч атрымае акурат у Дзень правоў чалавека, 10 снежня.
Культурніцкая кампанія «Цытуй сваё!» прапануе адсвяткаваць уручэнне Нобеля нашай беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, узяўшы ўдзел у святочным флэшмобе. Перад праглядам цырымоніі або пасля яго прапануецца ладзіць чытанні ўрыўкаў з твораў спн. Святланы. Інфармацыю пра акцыі можна адсочваць у сацыяльных сетках — па хэштэгам #нобельразам і #nobelrazam або ў адмысловай суполцы ў Фэйсбуку.
«Мы будзем збіраць гэтыя пляцоўкі, прынамсі тыя пляцоўкі, якія гатовыя гэта рабіць, у такой групе ў Фэйсбуку. Гэта такая самая простая ідэя. Я ведаю, што ўжо ў Віцебску будуць збірацца на некалькіх пляцоўках. У найбліжэйшы час мы выкладзем, дзе гэта будзе», — кажа Таццяна Вадалажская, каардынатар Лятучага ўніверсітэта.
Беларусь, дзякуючы пісьменніцы, прагрымела на ўвесь свет, але афіцыйны Мінск працягвае яе не заўважаць. Дзяржаўных медыя працягваюць палітыку ігнаравання Святланы Алексіевіч. Трансляцыі са Стакгольма беларускае тэлебачанне не плануе. Але, як вынікае з нашага апытання, дарма.
«Ну, вядома, гэта было б цікава паглядзець, бо сусветная падзея, сапраўды, важнае. Там узнагароджваюцца па-сапраўднаму вялікія людзі. Гледзячы на іх, можна і самому стаць вышэй», — кажа мінак.
«Для Беларусі гэта вельмі вялікае значэнне. Я б з задавальненнем паглядзела. І сябры мае чакаюць, і знаёмыя. Вельмі-вельмі важна», — мяркуе жанчына.
Да абвешчання Святланы Алексіевіч нобэлеўскай лаўрэаткаю на радзіме кнігі прызнанай усім светам творцы не выдаваліся. Зрэшты, з высокіх трыбун не самыя цёплыя словы на адрас пісьменніцы Алексіевіч гучаць і цяпер.
«Скажу зноў жа, ад нашых творцаў асобных, ну, творчых асобаў, нават лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія яшчэ не паспелі яе атрымаць, выехалі за межы і пастараліся ўшат бруду выліць на сваю краіну», — кажа Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі.
Гэтак пра першую беларуску, якая атрымала літаратурнага Нобэля, выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Адкуль жа такое стаўленне?
«Беларуская ўлада не надта любіць высоўваць тых ці іншых людзей, якія б маглі стацца нейкімі аўтарытэтамі, нейкімі значнымі персонамі, там больш, такіх людзей, якія не згодныя з дзяржаўнай пазіцыяй шмат у якіх пытаннях», — дадае Таццяна Вадалажская.
Але калі попыт на інфармацыю ёсць, знойдзецца і прапанова. Трансляваць цырымонію ўзнагароджання Святланы Алексіевіч будзе весціся на канале «Белсат» з перакладам на беларускую мову. Глядзець можна будзе і праз талерку, і праз анлайн на сайце тэлеканала. Пачатак цырымоніі ўзнагароджання ў 18.30 па мінскім часе.
«Белсат» плануе прысвяціць беларускай нобэлеўскай лаўрэатцы цэлы тыдзень.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»