Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Міхаіл Баярын: Што вышэй за пачуцці? (Фота і відэа)
Для еўрапейскага грамадства эмоцыі доўгі час былі нечым маргінальным — тым, што варта ўтаймоўваць і хаваць. І толькі нядаўна чалавек адкрыў для сябе эмацыйны свет.
Найцяжэйшае для разумення чалавека — яго ўласны розум, лічыў нямецкі філосаф Імануіл Кант, які напісаў вядомы твор «Крытыка чыстага розуму». А вось эмацыйную частку ён пакінуў па-за ўвагай. Плёнам сваіх роздумаў адносна эмацыйнага ў межах серыі адкрытых лекцый Лятучага ўніверсітэта «Галоўнае пытанне» падзяліўся паэт, перакладчык і філосаф Міхаіл Баярын. Тэмай яго выступу была «Крытыка эмацыйнага розуму».
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» даведалася, як нараджаюцца пачуцці паводле розных метафізічных сістэм, як іх можна знішчаць і што ў выніку перамагае.
У беларускай мове слова «пачуцці» азначае адначасова ўспрыманні (дотык, слых, зрок) і перажыванні. Месца ўспрыманняў у традыцыйнай індыйскай метафізіцы строга вызначанае. А вось эмоцыяў там няма.
Паводле адной з індыйскіх тэорый, напачатку не было ні існага, ні ночы, ні дня — толькі вада. З гэтага ўзнікае нехта Ён, і першае, што ў Яго ўзнікла, — гэта жаданне, якое з’явілася насеннем розуму.
Калі звярнуцца да Упанішадаў, то першая эмоцыя, якая ўзнікла ў чалавека, быў страх. Але, агледзеўшы сябе, ён перастаў баяцца. Пасля з’явілася жаданне, за ім — задавальненне. Такім чынам, перш, чым узнікае розум, узнікаюць пачуцці.
Але хто гэты Ён? Гэта самая першая істота, якую мы можам назваць Богам, гаворыць Міхаіл Баярын. І далей задаецца пытаннем: што прымушае чалавека рабіць грэх? Крышна адказвае, што трэба ўказаць на лесвіцы праяўлення метафізікі, дзе знаходзіцца прычына гэтага граху, і яе трэба біць. Як зародак пакрыты абалонкай, так і ўвесь свет пакрыты гневам і пажадай. Як іх перамагчы? Толькі самім сабой. Але перамагчы можна толькі ідучы назад. Калі Бог ішоў наперад, ён перажываў страх, пажаду... І ўся гэтая гісторыя пачуццяў адбываецца ў зваротным кірунку, таму і той, хто ідзе назад, перажывае іх.
Эмоцыя ахоплівае сабой напачатку: чалавек узрадаваўся (разгневаўся), і пасля нешта сказаў ці зрабіў. Аднак ёсць і другі спосаб: мы бачым нейкае дзеянне ці з’яву і, як вынік, перакладаем яе ў эмоцыю.
Чаму любы рух можна перакласці ў пачуцці? Таму што ўсе яны супастаўляюцца паміж сабой як сума апазіцый (радасць — гора), і яна ёсць прасторай. Калі адбываецца гісторыя пачуццяў, утвараецца сума апазіцый: прайшоў страх — з’явіўся спакой, было жаданне — з’явілася задавальненне... Так ці інакш, прастора пачуццяў перамагае любую іншую прастору. А калі з’яўляецца прастора (гэтая сума апазіцый) — з’яўляецца розум.
У рзума ёсць ужо свая сума супрацьлегласцей і свой спосаб утварэння сэнсаў. І ўсё гэта дае падставу назваць гэтую прастору эмацыйным розумам.
Цікава, што беларускае слова «сэнс» утварылася ад лацінскага дзеяслова sentire — «адчуваць». І ў нечым беларусы маюць рацыю: калі сэнсу ўласціва нейкае прызначэнне, то эмоцыі — гэта тое, што стаіць напачатку руху. Таму мы маем усе падставы назваць эмоцыю намерам (тое, што стаіць напачатку дзеяння). І калі эмоцыя з’яўляецца намерам, то яна сапраўды будзе сэнсам таго, што зроблена.
Паводле індыйскай традыцыі, у пачуццяў ёсць праяўленні — чыстае, змяшанае, пачуцці, якія рухаюцца адно да аднаго, пачуцці, якія пераўтвараюцца адно ў адно... Мова пачуццяў мае свой лексікон, з якім можна працаваць. Яна можа быць вельмі дакладна сфармулявана. А яшчэ гэтых моў пачуццяў можа быць шмат. Адно пачуццё можа мець на ўвазе (ахопліваць) іншае пачуццё. І тут можа ўзнікнуць новае пачуццё — абурэнне.
Як можна ўтаймаваць пачуцці? Напрыклад, зраўняць паміж сабой. Гэта пазіцыя ёгі. Вынікам у ёй з’яўляецца спакой, і гэта — тое, што ўзвышаецца над эмоцыямі.
Аднак індыйскае мастацтва запісвае спакой у якасці яшчэ адной эмоцыі. І атрымліваецца, што эмацыйнае зноў перамагае!
А можна не раўняць пачуцці, а, наадварот, сутыкаць супрацьлегласці (як у старажытнагрэчаскім тэатры ці індыйскай тантры) — у такім выпадку яны знішчаюцца і адбываецца катарсіс (узгадаць хаця б старажытнагрэчаскія трагедыі, у якіх глядач суперажывае невырашальным канфліктам).
Адна з моў пачуццяў — нораў. Мараль мы традыцыйна звязваем з нечым боскім. Боскі пачатак імператыўных каштоўнасцей кажа пра тое, што Бог эмацыйны, і мараль — нораў Бога.
Багі політэізма эмацыйныя — яны гневаюцца, радуюцца... Але монатэістычны Бог таксама эмацыйны: ён адчувае рэўнасць, гнеў, любоў, спагаду, ласку. Гэта Міхаіл Баярын назваў эмацыйнай тэалогіяй (ці тэалогіяй эмоцый).
Ёсць такі спосаб вызвалення ад эмоцый, як любоў да Бога, і тады чалавек становіцца яму тоесным, яго норам супадае з норавам Бога.
Не ведаць сваёй эмацыйнасці пагарджаць ёй — значыць, ставіць пад сумнеў сцвярджэнне, што чалавек гаспадар сваім эмоцыям. У той жа час, чалавека, які выражае свае пачуцці без усялякай нагоды і меры, прызнаюць вар’ятам.
Чалавечая істота не прымае ідю неэмацыйнага Бога. Тое самае і з інтэлектам: неэмацыйны інтэлект нібыта і не інтэлект ніякі — проста працэсар, «жалезка». І галоўнае пытанне — што вышэй за пачуцці? — застаецца актуальным.
Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Гл. таксама інтэрв'ю з Міхаілам Баярыным напярэдадні лекцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»