Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Ці прамовіць Алексіевіч «Жыве Беларусь!» на ўручэнні Нобеля? (Відэа)
Ініцыятарка кампаніі «Святкуем Нобеля разам» Таццяна Вадалажская кажа, што зусім не расчараваная лекцыяй Святланы Алексіевіч, што ў асноўным была прысвечаная літаратуры і праблемам чалавека на шляху да свабоды.
Каардынатарка Лятучага ўніверсітэта кажа, што ёй хацелася, каб Алексіевіч штосьці прамовіла пра нацыянальнае: «Але яна не адказвае за мае хаценні. Трэба паспрабаваць пачуць, што было сказана, а не шукаць паролі. А тое, што яна сказала, безумоўна, было вартае быць сказаным і пачутым».
«Прамова 10 снежня на ўручэнні Нобелеўскай прэміі, думаю, будзе больш палітычная, а не толькі пра творы. Але ўсе адно гэта будзе пра чалавека. Пра чалавека ў сучасных абставінах. Надзея некаторых беларусаў, што яна скажа «Жыве Беларусь!», не спраўдзіцца», — прагназуе Таццяна Вадалажская.
Чаму ўладам і афіцыйным медыя як мову адняло, а ў той частцы грамадства, якое святкуе першага беларускага Нобеля, змест адмысловай лекцыі Святланы Алексіевіч выклікаў вялікія дыскусіі? Чаму да ўганаравання Алексіевіч агрэсіўна паставіліся ў Расіі? Ці гатовая пісьменніца быць нейкім камертонам для беларускага грамадства і ці гатовае грамадства прыняць яе за камертон такой, якая яна ёсць?
Падрабязней — у «Размове Калінкінай».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»