Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Святлана Алексіевіч засталася сама сабой
Уладзімір Мацкевіч, Наталля Радзіна і Аляксей Янукевіч дзеляцца ўражаннямі пра прамову Святланы Алексіевіч на банкеце ў Стакгольмскай ратушы.
Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг, кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»:
«Святлана засталася сама сабой. У гэтым сэнсе, чаканні спраўдзіліся. Яна падкрэслена апалітычная. Тое, што яна дала ацэнку рэжымам, якія пануюць на постсавецкай прасторы, — гэта нармальная рэакцыя неабыякавага чалавека, які гаворыць пра тое, што само аб сабе енчыць, пра што немагчыма маўчаць. Яна паслядоўная ў сваім пакліканні, у выкананні сваёй місіі — пісьменніцы, даследчыцы траўмаванай свядомасці. Святлана кажа парадаксальную рэч, але я ёй веру — яе кніжкі не пра боль, жарсці, драпежніцтва, яны — пра любоў. Гэта — праўда. І гэта так цяжка! Амаль як любіць Хрыста ўкрыжаванага, у крыві і зганьбаванага. Алексіевіч вытрымоўвае сведчанні сваіх суразмоўцаў, пераносіць іх на паперу, надае ім літаратурную форму — гэта патрабуе неймаверных высілкаў. Моц для гэтага можа даць толькі любоў.
Я б не зацыкліваўся на кавалачку беларускай мовы. Гэта патрэбна было зрабіць, яна і зрабіла. Я б хутчэй звярнуў увагу на слова «Belarus» у ангельскім і шведскім вымаўленні і перакладах. Алексіевіч чулі неабыякавыя і ўплывовыя людзі па ўсім свеце, чулі правільную назву нашай Радзімы, і ёсць шанец, што гэта стане спачатку модаю, а потым звычкаю. І мы будзем называцца правільным імем, на нашай мове, а не ў нягеглых перакладах і калькаванні».
Наталля Радзіна, галоўны рэдактар сайта «Хартыя-97»:
«У мяне самыя лепшыя ўражанні ад выступу Святланы Алексіевіч. Яна сказала па-сутнасці — прыгадала Плошчу і ўшанавала герояў. І, між іншым, фактычна вынесла прысуд т.зв. «Мытнаму саюзу», сказаўшы пра аўтарытарызм у Беларусі, Расіі і Казахстане».
Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ:
«Прамова Святланы Алексіевіч больш не пакіне сумневаў ва ўсіх тых, хто непакоіўся, ці ў дастатковай, так бы мовіць, ступені спадарыня Святлана дэманструе сваю беларускасць ды праслаўляе ў свеце менавіта Беларусь. Тут яна ясна кажа, што яе краіна — Беларусь, і што гэтая ўзнагарода павінная зрабіць Беларусь больш вядомай ды паважанай у свеце. Яна выказвае павагу ды падзяку Быкаву ды Адамовічу. А мы, у сваю чаргу, мусім быць удзячныя ёй, бо гэтая годная жанчына моцна ўздымае ў свеце аўтарытэт нашай нацыі і нашай краіны».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»