Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
17 снежня ў Гародні — лекцыя Паўла Баркоўскага «Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча»
Лятучы ўніверсітэт, у партнёрстве з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і курсамі «Мова Нанова», ладзіць цыкл з пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча, якія будуць прачытаныя ў пяці гарадах Беларусі.
Ігнат Абдзіраловіч — аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і несувымерна вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі — якая і ўзнікае, калі мы звяртаемся да яе пачатку, спрабуючы прачытаць запаветы заснавальнікаў і ўбачыць праз іх вобразы будучыні. У час, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, ідэі Абдзіраловіча выяўляюцца неверагодна жывымі і дзейснымі.
У межах Года беларускага мыслення Лятучы ўнівэрсітэт у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і курсамі беларускай мовы «Мова Нанова» падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў — цыкл з пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі падзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын і Валянцін Акудовіч. Лекцыі адбудуцца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародні, Гомелі, Віцебску, Маладзечне і Магілёве.
17 снежня 2015 года ў гарадзенскай галерэі «Крыга» Павел Баркоўскі прамовіць першую лекцыю «Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча».
Праз асэнсаванне апісанай Абдзіраловічам культуралагічнай і геапалітычнай дылемы паміж Усходам і Захадам і прапанаваных ім магчымых сцэнароў будучага развіцця Беларусі ў палітычных, культурных, гаспадарчых формах — разам з лектарам паспрабуем разважаць над пытаннямі: наколькі прапановы, агучаныя сто год таму, працягваюць заставацца дзейснымі і карыснымі сёння? Наколькі пасуюць сённяшнім варункам нашага развіцця, даюць нам належны шлях?
Лекцыя адбудзецца па адрасе: Гародня, вул. Савецкая, 3-11 (галерэя «Крыга»). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Дадатковая інфармацыя па нумарах тэлефона: (+375 29) 7843221 (гарадзенскі каардынатар), (+375 29) 7422040 (мінскі каардынатар).
UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Ігар Бабкоў — у Гомелі, Ірына Дубянецкая — у Віцебску, Валянцін Акудовіч — у Магілёве, Міхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей Дубавец — Бабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.
UPD.: Відэазапіс лекцыі Паўла Баркоўскага «Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча»:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»