19 снежня ў Гомелі — лекцыя Ігара Бабкова «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя»

16.12.2015
Лятучы ўніверсітэт

Акварэль Вячаслава Паўлоўца

Лятучы ўніверсітэт, у партнёрстве з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і курсамі «Мова Нанова», ладзіць цыкл з пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча, якія будуць прачытаныя ў пяці гарадах Беларусі.

Ігнат Абдзіраловіч — аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачатак самастойнай беларускай традыцыи мыслення.

З аднаго боку, пачатак — радыкальнае абнуленне, анігіляцыя ўсяго папярэдняга, пункт зэро гісторыі. Але менавіта абнуленне дазваляе думаць традыцыю, а не проста яе даследаваць альбо канструяваць. Абдзіраловіч — гэта радыкальная заяўка на суб’ектнасць і разгортванне адмысловай беларускай метафізікі. Сёння, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, вельмі дзейсным можа аказацца зварот да пачатку.

У межах Года беларускага мыслення Лятучы ўнівэрсітэт у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і курсамі беларускай мовы «Мова Нанова»падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў — цыкл з пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі падзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел БаркоўскіІгар БабкоўІрына Дубянецкая,Міхаіл Баярын і Валянцін Акудовіч. Лекцыі адбудуцца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: ГародніГомеліВіцебскуМаладзечне і Магілёве.

19 снежня, у суботу, у гомельскім тайм-кафэ «ФЛЭТ» (вул. Савецкая, 124) філосаф і паэт Ігар Бабкоў прамовіць лекцыю «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя». Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па нумарах тэлефона: (+375 29) 6408812 (гомельскі каардынатар), (+375 29) 7422040 (мінскі каардынатар).

UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у ГародніІрына Дубянецкая — у ВіцебскуВалянцін Акудовіч — у МагілёвеМіхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей ДубавецБабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.

UPD.: Відэазапіс лекцыі Ігара Бабкова «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя»:


Другие публикации