Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Ігнат Абдзіраловіч і «куды ісці Беларусі»? (Відэа)
Філосаф Павел Баркоўскі з Лятучага ўніверсытэта выступіў у Гародні з лекцыяй, прысвечанай Ігнату Абдзіраловічу (сапраўднае імя Ігнат Канчэўскі, 1896-1921). Ён быў, па сутнасці, першым мысляром, які звярнуў увагу не на мінулае Беларусі, а на яе будучыню, зазначыў Павел Баркоўскі.
Ён удакладніў: мэта выступу — паказаць, што ў нас былі мысляры, якія актуальныя і сёння. Наша задача — задумацца над тымі пытаннямі, якія Абдзіраловіч ставіць перад намі сёння: а куды ж мы сапраўды ідзем? Як мы мыслім развіваць Беларусь? На якіх прынцыпах развіваць нашу культуру і формы грамадскага жыцця?
Павел Баркоўскі адказаў на пытанні «Свабоды».
— Кім сёння бачыцца Абдзіраловіч у той час, калі ён напісаў сваю працу? Як яе прынялі? Што Абдзіраловіч значыў тады ў беларускім грамадстве? Ці значыла яго прозвішча, яго асоба ў той час што-небудзь значнае? Ці яго рэальна ацанілі толькі нядаўна?
— Ігнат Абдзіраловіч — мабыць, не зусім раскрыты талент Беларусі. Гэтаму перашкодзіла ранняя смерць. Памёршы ў 27 гадоў, ён пакінуў не надта вялікую спадчыну. Толькі некалькі досыць цікавых вершаў і вядомае эсэ «Адвечным шляхам». Ён быў выразным прадстаўніком віленскага кола інтэлігенцыі, якая шукала сваю нацыянальную ідэю, шлях развіцця для Беларусі на той час. І гэта было вельмі складана ў тых палітычных і жыццёвых умовах, якія існавалі.
Яго эсэ было тады амаль не заўважана. Бо час і кан’юнктура былі хутчэй супраць гэтых летуценняў пра ўласны шлях для Беларусі. Але ён быў вельмі пільна прачытаны ўжо ў 1980-90-я гады.
І тады ён, можа, застаўся таксама не да канца зразуметы, але прынамсі ўжо ацэнены. Ён цікавы тым, што па сутнасці сфармуляваў для беларусаў задачу, праблему, якая стаіць перад імі і сёння. Гэта пытанне нашага цывілізацыйнага выбару і далейшага развіцця. Гэта не проста, як любяць казаць — паміж Польшчай і Расіяй, Еўропай і Азіяй. Пытанне нашмат больш складанае. Гаворка пра адметны ўласны шлях развіцця, уласную культуру. Пытанне самабытнасці. Таго, што можа зрабіць Беларусь часткай таго або іншага свету, а што можа зрабіць яе своеасаблівай, вельмі цікавай, багатай культурай, якая б магла развівацца сама па сабе. І вось гэтая задача, яна і на сёння стаіць перад намі. Бо мы і сёння сутыкаемся з тым, пра што казаў Абдзіраловіч. Мы стаім на ростанях паміж еўрапейскай цывілізацыяй, якая прапануе нам свае каштоўнасці (але якія мы таксама не ўсе прымаем канчаткова), і расійскай цывілізацыяй, якая нам цяпер хутчэй свой жахлівы твар прапануе. І якая наўрад ці будзе ў бліжэйшы час для нас узорам. Нам трэба асэнсаваць: куды ж мы далей рушым і як рушым?
— Ці гучыць імя Абдзіраловіча на ўроках, лекцыях, ці ёсць у падручніках?
— Цяпер гэта імя вядомае. Яго і ў школах выкладаюць, наколькі мне вядома, яго вывучаюць ва ўніверсытэтах. Яго імя гучыць, напрыклад, у курсах па філасофіі, калі ўзгадваюць нацыянальных мысляроў, прадстаўнікоў беларускай думкі. І тады імя Абдзіраловіча гучыць як адно з найвялікшых у першай палове ХХ стагоддзя. Яго ведаюць, часткова цытуюць, але, на жаль, часцей не далей за гэтую праблему цывілізацыйнага раздарожжа паміж Захадам і Усходам.
— Сённяшняя ўлада паводле савецкай традыцыі вельмі баіцца нацыяналістаў. Абдзіраловіч быў нацыяналістам. Чаму пра яго не замоўчваюць?
— Ну, можа, таму, што ён вельмі самабытны нацыяналіст. Ён кажа пра беларушчыну, пра тое, што варта яе трымацца як таго, што робіць нас людзьмі, робіць своеасаблівымі, але гэта ўсё ж праект пачатку 1920-х гадоў, калі не было ў яго такога акрэсленага стаўлення празаходняга ці прадэмакратычнага, што цяпер найбольш, відаць, і пераследуецца. Ён хутчэй выказвае такую ўтапічную візію, якая пасуе па сутнасці вектару і ўсходняму, і заходняму. І таму ён бясшкодны для сённяшніх уладаў: ён быў даўно, ён выказваўся не надта радыкальна і малазразумела для простага чалавека. У тым сэнсе, што гэта ўсё ж такі больш філасафічны тэкст, хутчэй, задача для інтэлігенцыі, якую ён ставіў. І таму яго, мабыць, не лічаць вельмі небяспечным.
— Але ці азначае ён рэальна штосьці для ўлады, для яе ідэолягаў?
— Ён хутчэй «нафталінавая» фігура, якая была даўно. Ён не разглядаецца як нейкі дзейсны ўдзельнік сённяшніх дыскусій пра будучыню Беларусі і яе цывілізацыйны выбар. Таму на яго зрэдку звяртаюць увагу. Толькі на той момант, што ён казаў: не трэба канчаткова адмаўляцца ні ад Захаду, ні ад Усходу, ні ад Польшчы, ні ад Расіі. Такая шматвектарнасць Рэспублікі Беларусь. Глыбінныя яго ідэі, канечне, не ўспрымаюцца. Таму што тое, што цяпер адбываецца, дакладна насуперак таго, чаму вучыць Абдзіраловіч. Гэта духоўнае мяшчанства, застыглыя формы жыцця, палітычнага, культурнага, адміністрацыйнага, якія ён так люта ненавідзеў.
— Як можна акрэсліць ідэі Абдзіраловіча палітычна, калі браць пад увагу тагачасны нацыянальны рух?
— Ён быў мысляром-саматугам. Хаця прадстаўляў сабой сацыялістычны рух. Не тую частку, што за бальшавікамі ішла, а — за сацыялістамі-рэвалюцыянерамі ці была бліжэй да Грамады. У гэтым сэнсе, ён яшчэ ўвасабляў нейкую ўтопію, думку аб развіцці грамадства, якая была ўласцівая гэтым левым народніцкім рухам, якая разглядала магчымасць выйсця да справядлівага грамадства, дзе кожны чалавек можа мець належнае месца для жыцця і развіцця. А па-другое, здабыццё такога грамадства, дзе асноўным прынцыпам існавання для людзей будзе прынцып сталага творчага ўздыму як асноўнага рухавіка ўсёй жыццёвай сілы. Не толькі ў індывідуальнай творчасці, але і ў калектыўнай, сацыяльнай.
UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Ігар Бабкоў — у Гомелі, Ірына Дубянецкая — у Віцебску, Валянцін Акудовіч — у Магілёве, Міхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей Дубавец — Бабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.
Відэазапіс лекцыі Паўла Баркоўскага «Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча»:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»