Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Лекцыя Ігара Бабкова «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя» ў Гомелі (Відэа)
19 снежня 2015 года філосаф Ігар Бабкоў выступіў у Гомелі з лекцыяй, прысвечанай Ігнату Абдзіраловічу.
Ігнат Абдзіраловіч — аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачатак самастойнай беларускай традыцыи мыслення.
З аднаго боку, пачатак — радыкальнае абнуленне, анігіляцыя ўсяго папярэдняга, пункт зэро гісторыі. Але менавіта абнуленне дазваляе думаць традыцыю, а не проста яе даследаваць альбо канструяваць. Абдзіраловіч — гэта радыкальная заяўка на суб’ектнасць і разгортванне адмысловай беларускай метафізікі. Сёння, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, вельмі дзейсным можа аказацца зварот да пачатку.
Лекцыя была прачытана ў межах Года беларускага мыслення і была зладжана Лятучым ўнівэрсітэтам у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і курсамі беларускай мовы «Мова Нанова».
Лекцыя Ігара Бабкова «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя» — адна з пяці ў цыкле лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыкла сваімі разважаннямі і рэфлексіямі таксама ўжо падзеліўся са слухачамі ў Гародні Павел Баркоўскі, а наперадзе — выступы Ірыны Дубянецкай, Міхаіла Баярына і Валянціна Акудовіча, якія пройдуць у студзені 2016 года ў Віцебску, Маладзечне і Магілёве.
UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у Гародні, Ірына Дубянецкая — у Віцебску, Валянцін Акудовіч — у Магілёве, Міхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей Дубавец — Бабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.
Відэазапіс лекцыі Ігара Бабкова ў Гомелі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»