Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Абвешчаны збор намінацый для Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра чарговы збор намінацый для Прэміі Кангрэса за найлепшыя публікацыі ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2014-2015 гадах.
Таксама ў 2016 годзе адбудзецца ўзнагароджанне Ганаровай прэміі Кангрэса за лепшую манаграфію на беларускую тэматыку на польскай мове, надрукаваную за апошнія пяць гадоў (2011-2015). Ганаровая прэмія Кангрэса працягвае запачаткаваную ў 2015 годзе практыку вызначэння лепшых замежных аўтараў, што даследуюць Беларусію.
Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.
Арганізацыйны камітэт Кангрэса заклікае аўтараў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці намінаваць значныя вынікі навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.
Прапановы можна падаць на адрас электроннай пошты: [email protected] да 15 красавіка 2016 года.
Гл. дэталёвае апісанне правіл і патрабаванняў
Урачыстае наданне Прэміі адбудзецца падчас VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 7-9 кастрычніка 2016 года ў Коўна (Літва).
Намінацыі:
Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:
- Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія;
- Гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства;
- Гісторыя.
З 2014 года праводзіцца асобны конкурс для манаграфій і артыкулаў.
З 2014 года Прэмія па гуманітарных навуках аб’ядналася з Прэміяй імя Зоры Кіпель, якая надавалася Паўночнаамерыканскай асацыяцыяй даследчыкаў Беларусі.
Лаўрэаты Прэміі Кангрэса 2013-га, 2014-га і 2015-га гадоў.
Вылучаць на Прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.
Працэдура:
Рашэнне пра наданне Прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных радаў, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін.
Спіс экспертаў
Для разгляду прымаюцца працы, якія былі надрукаваныя ў 2015 годзе, а таксама надрукаваныя ў 2014 годзе, калі гэтыя працы не былі намінаваныя падчас папярэдняга конкурса.
Асноўныя патрабаванні: тэкст памерам не менш за 20 тыс. знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў), напісаны адным, двума ці некалькімі аўтарамі (у выпадку калектыва аўтараў праца мусіць быць пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).
Ганаровая прэмія Кангрэса за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку на польскай мове
У 2016 годзе падчас VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі адбудзецца і ўзнагароджанне Ганаровай прэміі Кангрэса за лепшую публікацыю на беларускую тэматыку на польскай мове. Гэта Прэмія працягвае традыцыю, запачаткаваную ў 2015 годзе, вылучэння лепшых беларусазнаўчых публікацый, створаных па-за межамі краіны. У мінулым годзе разглядаліся англамоўныя манаграфіі, і Ганаровую прэмію атрымала Маргарыта Бальмацэда (Margarita Balmaceda) за кнігу «Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis» (CEU Press, 2014). Такая Прэмія мае мэтай адзначыць як найлепшыя працы, так і прыцягнуць да іх увагу беларускіх даследчыкаў. Дадзеная Прэмія носіць ганаровы характар і не прадугледжвае грашовага ўзнагароджання.
Адным з мацнейшых асяродкаў даследаванняў Беларусі з’яўляецца польская акадэмічная супольнасць, што патрабуе таксама і запачаткавання асобнай Прэміі, дзе будуць разглядацца навуковыя публікацыі на польскай мове. На конкурс у 2016 годзе прымаюцца манаграфіі (кнігі) на польскай мове, апублікаваныя ў 2011-2015 гадах, аўтары якіх не маюць беларускага паходжання і не звязаныя акадэмічнай кар’ерай з Беларуссю. Намінацыі можна дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected] да 15 красавіка 2016 года.
Экспертная рада створана з выбітных беларускіх даследчыкаў, якія карыстаюцца аўтарытэтам як у Беларусі, так і ў Польшчы.
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»