Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў
Ціск, запалохванне, рэпрэсіі, закрытасць — гэта пакуль што, на жаль, тыя з’явы, якія адзначаюць эксперты ў сферы рэалізацыі праграмы Балонскага працэсу ў Беларусі.
27 студзеня ў Мінску прэзентавалі першую справаздачу аб маніторынгу імплементацыі «дарожнай мапы» рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі за перыяд чэрвень-снежань 2015 года. Справаздача падрыхтавана спецыяльнай камісіяй (Ad Hoc Commission), сфармаванай з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі і экспертаў Грамадскага Балонскага камітэта для маніторынгу рэформы беларускай вышэйшай адукацыі, якія дзейнічаюць на базе Беларускай нацыянальнай платформай Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» пазнаёмілася з вынікамі маніторынгу.
Сябра Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў распавёў, што крокі па імплементацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА) ў нашай краіне не суправаджаюцца ўзмацненнем адкрытасці сістэмы вышэйшай адукацыі. Большасць дакументаў, у тым ліку ключавыя дакументы ЕПВА, не знаходзяцца ў адкрытым доступе альбо не перакладзеныя на дзяржаўныя мовы; недаступная інфармацыя аб складзе саветаў ВНУ, уставы, інфармацыя аб бюджэце і інш.
«Ніякай неабходнасці ў такой сакрэтнасці, відавочна, няма. Але яна не толькі не змяншаецца, яна ўзмацняецца. Такая закрытасць спараджае недавер», — заўважыў Уладзімір Дунаеў.
Апроч таго, маюць месца факты ўзмацнення цэнзуры, прымус студэнтаў галасаваць датэрмінова на прэзідэнцкіх выбарах, выкарыстанне навучэнцаў на сельскагаспадарчых і будаўнічых работах, а таксама ў афіцыйных палітычных кампаніях і масавых мерапрыемствах. Захоўваецца сістэма размеркавання на працу выпускнікоў, якія вучыліся бясплатна, што з’яўляецца не толькі прымусовай формай працы, але і страчвае эфектыўнасць ва ўмовах дэфіцыту працоўных месцаў, які расце.
Удзельнік Ad Hoc Commission на базе Беларускай нацыянальнай платформы Андрэй Ягораў займаецца міжнароднымі кантактамі ў працэсе імплементацыі «дарожнай мапы». Яго эксперт назваў не вузкім адукацыйным, а палітычным пытаннем. У тым ліку таму, што гэта — адзін з фарматаў узаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі краінамі.
«Мы хацелі б бачыць прадстаўленай грамадзянскую супольнасць у ходзе імплементацыі і маніторынгу «дарожнай мапы», — падкрэсліў Андрэй Ягораў. — Удзел грамадства ў якіх-кольвечы працэсах у Беларусі даволі складаны, і мы не маем адкрытага фармату камунікацый з беларускімі ўладамі і Міністэрствам адукацыі па гэтых пытаннях. Таму нам даводзіцца прыкладаць шмат намаганняў, каб быць не пабочнымі назіральнікамі, а ўдзельнікамі».
Зрэшты, часткова гэта ўдаецца. У прыватнасці, Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выступіў з прапановай увайсці ў якасці назіральніка ў групу па назіранні за выкананнем «дарожнай мапы». Аднак у гэтым было адмоўлена, бо Форум афіцыйна не з’яўляецца сябрам Балонскага працэсу. Тым не менш, па словах Андрэя Ягорава, шанцы далучыцца да яго даволі высокія.
Сваю справаздачу па маніторынгу парушэння правоў студэнтаў прэзентавалі і прадстаўнікі студэнцкай супольнасці StudentWatch.
«Усяго ў адказах анкет зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў, большая частка з якіх мае адносіны да БДУ», — распавяла прадстаўніца студэнцкай групы Аляксандра Кузьміч.
Распрацаваная анкета была распаўсюджана ў сацсетках і прапанавана для запаўнення студэнтам. Такім чынам, адказы атрыманы толькі ад тых людзей, якія самі звязаліся з маніторынгавай групай і захацелі запоўніць анкету.
«Усе метады ціску адміністрацыі, як правіла, аднолькавыя. Самы распаўсюджаны — асабістая размова са студэнтамі, а таксама візіт у групы, запалохванне няздачай экзаменаў альбо нейкія завуаляваныя намёкі на рознага кшталту праблемы», — працягнула Аляксандра Кузьміч.
Як правіла, па дапамогу да студэнцкай маніторынгавай ініцыятывы звяртаюцца толькі тыя навучэнцы, якіх ужо адлічылі. Напрыклад, Глеб Вайкуль, якога выключылі з БДУ за ўдзел у студэнцкім маршы супраць платных пераздач. Па гэтай жа справе адлічылі яшчэ аднаго студэнта, апроч таго зафіксавана 11 вымоў, і людзі, што іх атрымалі, цяпер знаходзяцца на мяжы выключэння. Як адзначыла Аляксандра, сярод студэнтаў пануе страх, таму большасць з іх не пакідае сваіх кантактаў арганізатарам маніторынгу, што, безумоўна, ускладняе гэты працэс.
Пра асобныя выпадкі ціску расказаў ужо былы студэнт БДУ, які пажадаў застацца неназваным. Хлопца адлічылі ў зімовую сесію за ўдзел у той самай кампаніі «Студэнты супраць», хаця фармальнай прычынай стала акадэмічная запазычанасць. Хлопец расказаў і пра іншыя выпадкі рэпрэсій у адносінах да студэнтаў, у тым ліку і тыя, калі ініцыятыве StudentWatch удалося адстаяць правы навучэнцаў. Так, студэнта Акадэміі мастацтваў Міхаіла аштрафавалі і пагражалі адлічыць за перфоманс, які ён зладзіў у падтрымку людзей з парушэннем слыха і маўлення: у спецыяльных пальчатках падпаліў сабе рукі ў цэнтры горада. Па словах выступоўцы, Міхаілу перанеслі дату здачы экзамена, не паведаміўшы яму пра гэта, тым самым адміністрацыя ВНУ парушыла правілы атэстацыі. За дзень да экзамену выкладчык паведаміў, што збіраецца паставіць студэнту 2 балы і адлічыць яго з курса. Аднак пад уплывам званкоў у адміністрацыю прадстаўнікоў маніторынгавай групы гэтага не здарылася. Сітуацыя застаецца пад кантролем студэнцкай ініцыятывы.
«У сітуацыі з Глебам Вайкулем складана меркаваць, што насамрэч адбывалася, але ёсць факт парушэння правілаў атэстацыі, — распавёў былы студэнт. — Глебу выставілі адмоўны бал у атэстацыйную ведамасць, і на момант прыняцця рашэння хлопец не быў выдалены з аўдыторыі. Пры гэтым нарады камісіі не было, гэта было аднаасобнае рашэнне загадчыцы кафедры».
Пералічанае — яшчэ не ўсе выпадкі ціску. Запалохванне няздачай сесіі, узнікненне праблем у пэўных навучэнцаў нават з-за нязначнай колькасці пропускаў — праз гэта давялося прайсці не аднаму студэнту. З прычыны таго, што многім з іх яшчэ пагражаюць рэпрэсіі, імёны і падрабязнасці не раскрываюцца.
«Калі ёсць страх — няма свабоды», — падсумаваў з гэтай нагоды Уладзімір Дунаеў.
У сваю чаргу старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей перакананая, што студэнцкай супольнасці неабходна заяўляць пратэст супраць ціску з боку адміністрацый ВНУ.
«Лічу, што вельмі пільна трэба сачыць за развіццём падзей і заклікаю загадзя праявіць салідарнасць, калі гэта будзе неабходна, — сказала Іна Кулей. — Наперадзе яшчэ летняя сесія. І наша практыка сведчыць, што часта гэта бывае адтэрмінаванае пакаранне».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»