Пра што разважаў Валянцін Акудовіч на магілёўскім «Коле» (Фота і відэа)

04.02.2016
Алесь Сабалеўскі, centrkola.by, фота аўтара; відэа Лятучага ўніверсітэта

30 студзеня філосаф Валянцін Акудовіч выступіў у Магілёве з лекцыяй «Творачы — зруйнуем. Спадчына Ігната Абдзіраловіча».

Спадар Валянцін разважаў над ідэямі, прамоўленымі ў эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам»: які наш шлях, куды і як ісці, куды ўвогуле ідзе Еўропа ды і ўвесь свет. І чаму руйнаваць трэба творачы, а не наадварот.

Тэма, закранутая ў эсэ, атуальная і сёння — можа, нават яшчэ болей і вастрэй чым у 1920-я гады. Абдзіраловіч сцвярджаў, што «ваганне паміж Захадам і Усходам і шчырая непрыхільнасць ні да аднаго, ні да другога зʼяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народа», і нам нічога не застаецца, як ісці гэтым адвечным шляхам...

Сустрэчу з філосафам зладзіў Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і курсаў беларускай мовы «Мова Нанова».

UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся філосафы Павел Баркоўскі — у ГародніІгар Бабкоў — у ГомеліІрына Дубянецкая — у Віцебску, Валянцін Акудовіч — у Магілёве і Міхаіл Баярын — у Маладзечне.

Відэазапіс лекцыі:

centrkola.by


Другие публикации