Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Для Гігіна гэта прыступачка, каб рухацца далей у ідэалагічнай кар’еры
Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін прызначаны дэканам факультэту філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Гэта «Нашай ніве» пацвердзілі ў дэканаце факультэта.
38-гадовы Вадзім Гігін скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў у прэс-службе Генеральнай пракуратуры, быў першым сакратаром Минскай гарадской арганізацыі БРСМ. Апошнія восем гадоў ён рэдагаваў часопіс «Беларуская думка», заснавальнікам якога з’яўляецца Адміністрацыя прэзідэнта. Гігін быў у спісе беларускіх чыноўнікаў і журналістаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.
Вадзім Гігін таксама вядзе праграму «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ.
Як паведамілі карэспандэнту «Свабоды» ў рэдакцыі АНТ, Вадзім Гігін, нягледзячы на прызначэнне дэканам, застанецца вядоўцам гэтага ток-шоў.
Як ставіцца да прызначэння Вадзіма Гігіна дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў?
«Я яго не ведаю. Але ў нас ва ўніверсітэце даволі граматных людзей на тым жа філасофскім факультэце, якія маглі б быць дэканамі.
А калі адбываюцца такія прызначэнні, то нічога добрага для ўніверсітэта я не чакаю. Раней дэканам быў былы прарэктар Анатоль Зелянкоў, гэта ж энцыклапедыст, прафесар, сапраўдны філосаф. Там ёсць і іншыя асобы, больш маладыя, талковыя. А пра гэтага чалавека я нічога не ведаю. Але сама манера прызначэння ва ўніверсітэт з боку мяне заўсёды насцярожвае. А калі ён яшчэ вядзе нейкія праграмы на БТ, то ў мяне яшчэ большыя пытанні з’яўляюцца».
Станіслаў Шушкевіч, які таксама раней працаваў прарэктарам БДУ, кажа, што не ведае Вадзіма Гігіна:
«І «Беларускую думку» не ведаю і не хачу ведаць. Неяк гэтая «думка» да мяне датыкалася некалькі разоў, і гэта, якое тут прыстойнае слова знайсці, — цемрашальства. Але калі ён меў дачыненне да гэтага, то якраз падыходзіць да лукашэнкаўскай філасофіі. Гэта прыслужніцтва тым ідалам, якія мяне не хвалююць.
Дэкан факультэта філасофіі павінен быць асобай, вядомай у грамадстве, у краіне. А для мяне ён ніхто, я яго не ведаю».
Палітык Юрась Губарэвіч калісьці звяртаўся ў пракуратуру са скаргай на заявы Гігіна, які ў тэлеэфіры выказаўся за тое, каб забараніць некаторым апазіцыянерам выезд за мяжу. У прызначэнні Гігіна дэканам Юрась Губарэвіч не бачыць нічога нелагічнага:
«Гігін дэманстраваў, што ён заўзята сочыць за тым, каб дзяржаўная ідэалогія і пазіцыя кіраўніка дзяржавы дамінавала ў СМІ, ён стаяў на ахове афіцыйнай трактоўкі падзей у Беларусі. Гэта тычыцца і бягучага моманту, і беларускай гісторыі.
Таму прызначэнне ў ВНУ — гэта спроба ўзяць пад большы кантроль маладыя розумы, студэнтаў, якія могуць праяўляць вальнадумства.
Таму ў гэтай сітуацыі я нічога дзіўнага не бачу. Усё адпавядае логіцы сённяшняга рэжыму».
Паводле метадолага Уладзіміра Мацкевіча, сярод некаторых выкладчыкаў і студэнтаў БДУ ёсць пэўная запалоханасць прызначэннем Гігіна:
«Для Гігіна гэта, напэўна, прыступачка, каб рухацца далей у ідэалагічнай кар’еры, каб заняць больш значныя пасады, неабавязкова ў акадэмічнай іерархіі, а і ў Адміністрацыі прэзідэнта.
Бо Гігін — вельмі перспектыўны чалавек. З аднаго боку, добра падрыхтаваны, эрудыраваны, змястоўны. З другога боку, вельмі гнуткі ў ідэалагічным і маральным сэнсе. То бок калі я прапанаваў яму і Бабосаву проста звярнуць увагу на катаванні напрыканцы 2010-га — пачатку 2011-га гадоў, то яны настолькі жорстка адмовіліся ад гэтага, што нават проста паставіць пытанне пра недапушчальнасць катаванняў для іх было немагчыма. Гэта такая пазапакаленная групоўка гуманітарыяў, якія з’яўляюцца вернымі слугамі кожнага рэжыму, пры якім яны існуюць».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»