10 лютага ў кнігарні «логвінаЎ» — круглы стол «Зразумець Украіну»

10.02.2016
nn.by

10 лютага 2016 года ў мінскай кнігарні «логвінаЎ» пройдзе адкрытая дыскусія «Зразумець Украіну», якая прысвечана пачатку «Года ўкраінскай літаратуры».

У дыскусіі возмуць удзел: Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, Юлія Чарняўская і Уладзімір Мацкевіч.

Падчас дыскусіі яе ўдзельнікі паспрабуюць абмеркаваць і даць адказы на наступныя пытанні:

  • Што можа супрацьпаставіць культура «машынам нянавісці», якія спадарожнічаюць вайне і працуюць без перапынку?
  • Якая роля, задача, а можа, нават місія інтэлектуала ў новым «мізэрным часе»? Ці можа «высокая літаратура» быць шляхам да разумення? Тэрапіяй?
  • Ці сапраўды мы разумеем Украіну? І што значыць «разуменне»: эмпатыя, прызнанне іншасці, прыняццё і прысваенне чужога?

Акрамя дыскусіі, адбудуцца ўрачыстыя закладзіны «ўкраінскай бібліятэчкі».

Час і месца правядзення: 10 лютага 2016 года ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, прасп. Незалежнасці. 37а). Пачатак у 19.00.

UPD.: Відэазапіс дыскусіі:


Другие публикации