Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
11-12 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі»
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі», якая адбудзецца ў Мінску 11-12 сакавіка 2016 года.
Тэма канферэнцыі паўстала з актуальнага разумення стану беларускага грамадства, што апынулася ў сітуацыі страты арыенціраў, якія б маглі задаваць матывуючую карціну будучыні.
«Беларуская мара», утопія — гэта агульнае неба, пад якім ёсць магчымасць будаваць свае асабістыя траекторыі, рэалізоўваць праекты ці разгортваць дзейнасныя праграмы. Усё больш мы назіраем, што мінулыя арыенціры самага рознага кшталту (камунізм, еўрапейскі свет, дэмакратыя, беларуская нацыя і інш.) разбураюцца пад ціскам заганаў рэалізацыі, сегментацыі і індывідуалізацыі «свету». «Неба» зніжаецца, прастора ўяўленняў і мараў становіцца ўсе прасцей.
Сёння мы можам паспрабаваць інтэлектуальнымі і культурнымі высілкамі «падняць неба», прапанаваўшы вобразы, канцэпты, ідэі і нават фантазіі, якія вымагаюць не рэалізацыі, а супольнага ўяўлення, бачання і памкнення.
Уявім сабе Беларусь праз 50 гадоў такой, якой ёй варта было б быць.
У праграме канферэнцыі — абмеркаванне будучыні Беларусі з некалькіх ракурсаў і бакоў:
- Эстэтычны вобраз (прасторавыя, стылёвыя і вобразныя бачанні);
- Сацыяльныя стасункі (сувязі, структуры, формы існавання);
- Палітычныя працэсы і інстытуцыі (стасункі, працэсы, тэхналогіі);
- Этычныя і антрапалагічныя перспектывы (чалавек будучыні);
- Стасункі чалавека і асяроддзя (сістэмнае існаванне і працэсы, штучна-натуральнае ўзаемадзеянне).
На кожную з пазначаных тэм будуць прадстаўлены па два даклады, якія затым будуць супольна абмеркаваны ўдзельнікамі канферэнцыі. Фармат канферэнцыі прадугледжвае значнае месца для дыскусій, а таксама рэфлексію форм мыслення пра будучыню.
У якасці выступоўцаў запрошаны: Уладзімір Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Таццяна Шчытцова, Міхаіл Анемпадыстаў, Ірына Дубянецкая, Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Георгій Заборскі, Яраслаў Бекіш, Павел Баркоўскі, Вольга Орышава ды інш.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку да 1 сакавіка 2016 года, запоўніўшы наступную форму.
Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне. Колькасць удзельнікаў канферэнцыі абмежавана, арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў, паводле «мэт і матывацыі ўдзелу».
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара канферэнцыі Юліі Галіноўскай: [email protected], (+375 29) 7422040.
UPD.: Гл. відэазапіс канферэнцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»