Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
28 лютага ў Бабруйску — лекцыя Сяргея Дубаўца «Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі»
Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» запрашае на лекцыю, прысвечаную спадчыне Ігната Абдзіраловіча.
Гісторыя з’яўлення і існавання ў беларускай культуры гэтага тэкста міжволі наводзіць нас на думку пра адмысловую таямнічасць, якая ўсяму гэтаму спадарожнічае. Ад самага пачатку, здавалася б, лёс не прадказваў нічога добрага — упершыню пабачыўшы свет у 1921 годзе, эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча доўгі час праляжала ў савецкіх спецсховах. Але штосьці не дазволіла тэксту зыйсці ў нябыт: у часы беларускага адраджэння канца 1980-х эсэ друкуе самвыдавецкая «Супольнасць». Потым будуць друкі ў афіцыйных часопісах, асобнае выданне і некалькі перавыданняў. Канешне, гэты «шлях у культуру» праходзіў хутчэй без шырокай падтрымкі з боку дзяржавы, і ўсё ж не толькі ў прыватных, але і ў дзяржаўных вучэльнях Абдзіраловіча пачынаюць узгадваць як першага беларускага філосафа пачатку ХХ стагоддзя, а ягоны тэкст уключаюць ў спісы рэкамендаванай літаратуры для філасофскіх аддзяленняў ВНУ. Усё гэта магло б паспрыяць таму, каб прыцягнуць увагу даследчыкаў і падштурхнуць да напісання грунтоўных прац. Але тэксту наканавана было яшчэ блукаць па перыферыі філасофскай, грамадскай думкі. Крыніцы цвердзяць, што і дагэтуль якога-кольвек сур’езнага даследавання філасофіі Абдзіраловіча не існуе. Чаму?
У прадмове да чацвёртага выдання эсэ Абдзіраловіча Сяргей Дубавец казаў, што гэтая кніга патрабуе «іншай якасці самасвядомасці», а таму дачакаецца свайго часу і свайго ўдумлівага чытача і крытыка толькі ў ХХІ стагоддзі. Прычым з гадамі актуальнасць твора будзе толькі ўзрастаць — настолькі ён дасканалы і ўніверсальны.
І вось на календары — 2016 год... Ці дачакалася эсэ «Адвечным шляхам» свайго часу? Ці даспелі беларусы да асэнсавання сябе і сваёй будучыні скрозь прызму памысленага Ігнатам Абдзіраловічам? Ці набылі гэтую «іншую якасць нацыянальнай самасвядомасці»?
28 лютага 2016 года ў Бабруйску культурны і грамадскі дзеяч, журналіст і літаратар Сяргей Дубавец прамовіць на тэму: «Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі». Лекцыя адбудзецца ў бабруйскім тайм-клубе «1387» (вул. Савецкая, 97-2). Пачатак а 15-й гадзіне. Уваход вольны!
UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у Гародні, Ігар Бабкоў — у Гомелі, Ірына Дубянецкая — у Віцебску, Валянцін Акудовіч — у Магілёве і Міхаіл Баярын — у Маладзечне. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.
Чытайце расшыфроўку лекцыі
UPD.: Відэазапіс лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»