Лекцыя Сяргея Дубаўца ў Бабруйску: «Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі» (Фота і відэа)

04.03.2016
Лятучы ўніверсітэт, фота Антыкафэ «1387»

28 лютага 2016 года культурны і грамадскі дзеяч, журналіст і літаратар Сяргей Дубавец прамовіў у Бабруйску лекцыю «Абдзіраловіч. Мастацтва містыфікацыі».

Лекцыя была прачытана ў межах Года беларускага мыслення і была зладжана Лятучым ўнівэрсітэтам у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і курсамі беларускай мовы «Мова Нанова».

Гісторыя з’яўлення і існавання ў беларускай культуры гэтага тэкста міжволі наводзіць нас на думку пра адмысловую таямнічасць, якая ўсяму гэтаму спадарожнічае. Ад самага пачатку, здавалася б, лёс не прадказваў нічога добрага — упершыню пабачыўшы свет у 1921 годзе, эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча доўгі час праляжала ў савецкіх спецсховах. Але штосьці не дазволіла тэксту зыйсці ў нябыт: у часы беларускага адраджэння канца 1980-х эсэ друкуе самвыдавецкая «Супольнасць». Потым будуць друкі ў афіцыйных часопісах, асобнае выданне і некалькі перавыданняў. Канешне, гэты «шлях у культуру» праходзіў хутчэй без шырокай падтрымкі з боку дзяржавы, і ўсё ж не толькі ў прыватных, але і ў дзяржаўных вучэльнях Абдзіраловіча пачынаюць узгадваць як першага беларускага філосафа пачатку ХХ стагоддзя, а ягоны тэкст уключаюць ў спісы рэкамендаванай літаратуры для філасофскіх аддзяленняў ВНУ. Усё гэта магло б паспрыяць таму, каб прыцягнуць увагу даследчыкаў і падштурхнуць да напісання грунтоўных прац. Але тэксту наканавана было яшчэ блукаць па перыферыі філасофскай, грамадскай думкі. Крыніцы цвердзяць, што і дагэтуль якога-кольвек сур’езнага даследавання філасофіі Абдзіраловіча не існуе. Чаму?

У прадмове да чацвёртага выдання эсэ Абдзіраловіча Сяргей Дубавец казаў, што гэтая кніга патрабуе «іншай якасці самасвядомасці», а таму дачакаецца свайго часу і свайго ўдумлівага чытача і крытыка толькі ў ХХІ стагоддзі. Прычым з гадамі актуальнасць твора будзе толькі ўзрастаць — настолькі ён дасканалы і ўніверсальны.

І вось на календары — 2016 год... Ці дачакалася эсэ «Адвечным шляхам» свайго часу? Ці даспелі беларусы да асэнсавання сябе і сваёй будучыні скрозь прызму памысленага Ігнатам Абдзіраловічам? Ці набылі гэтую «іншую якасць нацыянальнай самасвядомасці»?

Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся філосафы Павел Баркоўскі — у ГародніІгар Бабкоў — у ГомеліІрына Дубянецкая — у ВіцебскуВалянцін Акудовіч — у Магілёве і Міхаіл Баярын — у Маладзечне.

Больш фота глядзіце — тут.

Чытайце расшыфроўку лекцыі

Відэазапіс лекцыі:


Другие публикации