Домрачава, Машэраў, Статкевіч... Апытанне паказала, хто герой для беларусаў (Відэа)

09.03.2016
Радыё «Свабода»

Аляксандра Лукашэнку назвалі сваім героем, прыкладам для сябе — 9,1% беларусаў.

Такія звесткі прыводзяць Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і BISS, падсумоўваючы вынікі свайго даследавання.

Падчас даследавання беларусам задавалі пытанне: ці ёсць сярод беларускіх культурных, грамадскіх і палітычных дзеячаў такія, на каго вы арыентуецеся ў сваіх дзеяннях? Для 9,1% такі чалавек — Аляксандр Лукашэнка. На другім месцы – Дар'я Домрачава з 2,4%, што ніжэй за статыстычную хібнасць. Для 83,1% беларусаў такіх людзей няма.

Аўтары даследавання канстатуюць, што для пераважнай большасці беларусаў не існуе арыенціраў у грамадстве. Лукашэнка выступае як арыенцір для долі грамадства, якая значна меншая за ягоны электаральны рэйтынг.

Гл. справаздачу па выніках даследавання «Патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве»

Радыё «Свабода»


Другие публикации