Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні? (Фота)
У пятніцу, 11 сакавіка, у Мінску адкрылася канферэнцыя «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі».
«Гэта спроба зразумець той час, у якім мы ёсць, тую прастору, якая будуецца на перасячэнні будучыні, фантазій, уяўнага», — акрэсліла сутву канферэнцыі метадолаг і сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.
Тэма канферэнцыі, якую ладзілі Лятучы ўніверсітэт сумесна з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі, паўстала з актуальнага разумення стану беларускага грамадства, якое апынулася ў сітуацыі страты арыенціраў, што маглі б задаваць матывацыйную карціну будучыні. Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» даведалася пра ўтопіі, праекты, мары і іншыя формы яе мыслення.
Уладзімір Мацкевіч і Ірына Дубянецкая
Як выкарыстоўваць КДБ
У першы дзень імпрэза падзялілася на некалькі секцый. Адну з іх, антрапалагічную перспектыву, прадставілі даклады філосафа і метадолгага Уладзіміра Мацкевіча і філосафа, доктара сакральнай тэалогіі, акадэмічнага дырэктара Беларускага калегіума Ірыны Дубянецкай.
«Калі мяняецца свет, мяняецца і Беларусь. Але, у залежнасці ад стаўлення да гэтых змен, мы па-рознаму карыстаемся тым, што мяняецца, і тым, што застаецца з мінулага. У часы «халоднай вайны» падзяляўся наступным чынам: першы свет — свабодны і дэмакратычны, другі — краіны, якія развіваюцца, трэці — тыя, што нібы звонку назіраюць за ўзаемаадносінамі першага і другога свету. Такая мадэль састарэла, але я б па-ранейшаму разглядаў свет як складзены з трох: той, які вырабляе змены, лёгка іх прымае і карыстаецца; той, што знаходзіцца ў стане пастаяннай мадэрнізацыі; і той, які ніяк не хоча мяняцца», — лічыць Уладзімір Мацкевіч.
Паводле яго слоў, кожная краіна магла б самавызначацца ў адным з гэтых трох светаў:
«Калі мы паглядзім на ідэалогію беларускай дзяржаўнасці і на тое, што нам прапануюць з боку афіцыёзу, — гэта самавызначэнне ў трэцім свеце», — заўважае філосаф і метадолаг.
У той жа час, падзел паміж гэтымі светамі праходзяць не па дзяржаўных межах. Паводле Мацкевіча, каб чалавеку мець дачыненне да інавацый, яму не абавязкова быць грамадзянінам краіны першага свету:
«Людзям, якія правяраюць на сабе інавацыі, новае патрэбна не дзеля новага ці дзеля моды, а для праверкі мэтазгоднасці, карысці і г.д. Інавацыі лягчэй уводзяцца там, дзе не было старых прыстасаванняў. Таму навейшыя архітэктурныя дасягненні вы хутчэй знойдзеце ў Сінгапуры, Дубаі, чым у Лондане ці Парыжы».
Такім чынам, лічыць Уладзімір Мацкевіч, і ў Беларусі можна выдзеліць частку людзей, якія даўно не цікавяцца палітыкай і дзяржавай. Не таму, што ў іх нестае здольнасцей, а таму, што яны разумеюць абмежаванасць гэтай дзяржавы. Не цікавяцца дзяржаўнымі і палітычнымі праблемамі і прадстаўнікі вышэй згаданага трэцяга свету. Асноўны цяжар грамадска-палітычнага жыцця кладзецца на беларусаў, якія жывуць у другім свеце:
«Яны хацелі б мець дачыненне да перадавых дасягненняў навукі, тэхнікі, але ім нешта замінае. Як яны думаюць, дзяржава з яе законамі, абмежаваннем прадпрымальніцкай дзейнасці, недарэчным ідэалагічным ціскам на адукацыю, навуку, мастацтва. У нечым яны маюць рацыю, у нечым — не».
На думку метадолага, кожны чалавек можа праводзіць пэўны час свайго жыцця ў інавацыйным першым свеце, незалежна ад таго, дзе ён жыве. Ніхто не замінае гастраляваць у Мінску найлепшым прадстаўнікам культуры і мастацтва ці мінскаму «Свабоднаму тэатру» выступаць на самых выбітных пляцоўках свету:
«Усё залежыць ад таго, як мы арганізуем свой час, размяркоўваем яго на неабходны (той, які ў мінулым называўся працай) і вольны».
Самавызначэнне чалавека ў трох светах адбываецца штодня: гэта тое, куды мы ходзім, чым займаемся, як выкарыстоўваем вольны час. Уладзімір Мацкевіч паспрабаваў праілюстраваць гэта ў выгядзе «КДБ» — «кожнага дня беларуса», а менавіта — пагадзіннага знаходжання яго ў тым ці іншым месцы: на працы, у краме, у тэатры і г.д. Такім чынам, мы штодня можам судакранацца з будучыняй, калі яе бачым і развіваемся, альбо ўвесь дзень праводзіць у мінулым.
«Я не бачу, што беларусы прагнуць вольнага часу», — падсумаваў Уладзімір Мацкевіч.
Ірына Дубянецкая
50 гадоў для Беларусі і 10 мільёнаў мусульманаў
На думку Ірыны Дубянецкай, разумеем з’яву мы толькі тады, калі яна ўжо адбылася. Таму свае разважанні пра будучыню Беларусі яна пачала з далёкага мінулага — старажытнага Блізага Усходу і Месапатаміі.
Зрэшты неўзабаве гаворка дайшла да таго, дзе мы апынемся праз паўстагоддзя, і філосаф паспрабавала прасачыць, што значыць адрэзак часу ў 50 гадоў для Беларусі. За адпраўную кропку адваротнага адліку Ірына Дубянецкая ўзяла 1817 год. Змаганне за раздзеленую Рэч Паспалітую ўжо адышло, апошняе спадзяванне вырваць яе з кіпцюроў Расійскай імперыі скончылася правалам напалеонаўскай кампаніі 1812 года. Пачынаецца этап новага асэнсавання сябе, які зараджаецца з узнікненнем у Віленскім універсітэце Таварыства філаматаў. За наступныя 50 гадоў, да 1867-га, прагрымелі два паўстанні, у выніку якіх былі забароненыя назва краіны, дамінантная ўніяцкая царква (апора нацыянальнай ідэнтычнасці), друк на беларускай мове. Усё гэта зноў патрабуе новай ідэнтычнасці і новага разумення сябе ў свеце — гэта ўжо практычна новая краіна. А калі з 1867-га перанесціся яшчэ на 50 гадоў у 1917-ы, мы зноў патрапляем у іншую краіну. Гэты год ламае ўсе палітычныя, нацыянальныя, культурныя ўяўленні, у той жа час сфармавалася новая беларуская ідэнтычнасць, якая прывяла да абвяшчэння БНР у 1918 годзе. 1967 год — адносна блізкі да нас час, аднак уявіць сабе тады, што будзе ў 2017-м, было немагчыма, бо гэта зноў іншая дзяржава і іншы свет. А наступны 2017 год пакуль Ірына Дубянецкая ахарактарызавала як год 500-годдзя беларускай Бібліі і кнігадрукавання, а што з гэтага атрымаецца — невядома.
«Будучыня праглядаецца з мінулага і цяперашняга, але прагназаваць яе — марная справа, бо пры любым раскладзе гэта сюрпрыз», — лічыць доктар сакральнай тэалогіі.
На яе думку, у беларускім кантэксце новае фармаванне ідэнтычнасці напрамую залежыць ад сітуацыі, у якой апынуўся чалавек навогул, але пры гэтым яно вынікае з таго, што адбывалася і адбываецца цяпер. У тым, што беларуская ідэнтычнасць усё ж сфармуецца, Ірына Дубянецкая не сумняецца:
«Беларускі муфцій, калі ў яго пытаюць, колькі ў Беларусі мусульман, не задумваючыся адказвае: 10 мільёнаў. Здаровая ідэнтычнасць — гэта калі беларусы так і будуць сябе адчуваць, як 10 мільёнаў мусульман, праваслаўных, уніятаў, каталікоў, іудзеяў. Кожная традыцыя, якая адчувае сябе роднай і ўласцівай гэтай зямлі, мусіць перарасці ў нешта большае. Гаворка ідзе пра прыўласненне свайго мінулага дзеля асэнсаванага будавання будучыні і адчуванне адказнасці за ўсё, што адбывалася».
UPD.: Гл. відэазапіс канферэнцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»