23 красавіка ў Мінску — канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

29.03.2016
Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП

Абвешчана аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў канферэнцыі БНП «Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя стратэгіі», якая адбудзецца 23 красавіка 2016 года ў Мінску.

Асноўныя задачы канферэнцыі — вызначыцца з тэматычнымі напрамкамі ў дзейнасці БНП, прыняць Стратэгічны план на перыяд 2016-2018 гадоў, зацвердзіць Рэгламент БНП як кіраўніцтва ў дзейнасці Нацплатформы.

Палітычная мэта канферэнцыі — прыняцце «дарожнай мапы» супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і беларускіх НДА (у цяперашні час над гэтым дакументам ідзе праца).

У працы канферэнцыі БНП прымуць удзел партнёры і зацікаўленыя асобы: кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Мінску спн. Андрэа Віктарын, прадстаўнікі ААН і інш. міжнародныя інстытуты.

Для сканчэння працы над стратэгічным планам Каардынацыйнаму камітэту БНП патрэбна фіналізаваць працэс вызначэння стратэгічных тэматычных напрамкаў, на аснове якіх будзе распрацаваны рабочы план і індыкатары. Вялікая просьба да ўдзельнікаў БНП запоўніць да 3 красавіка 2016 года невялікую анкету.

Удзел у канферэнцыі могуць узяць як сталыя ўдзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі і асобы (без права голасу).

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 13 красавіка 2016 года (уключна) зарэгістравацца па наступнай спасылцы.

Каардынацыйны камітэт БНП настойліва просіць арганізацыі-удзельнікаў Беларускай нацплатформы ўзяць удзел у працы канферэнцыі!

Свае каментарыі да праекта Стратэгічнага плана (2016-2018) можна даслаць на адрас электроннай пошты: [email protected].

Гл. таксама:


Другие публикации