Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
26 красавіка ў Мінску — лекцыя Ніны Даніленкі аб этычных праблемах выкарыстання генетыкі ў медыцыне
26 красавіка 2016 года ў Мінску ў межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» адбудзецца лекцыя біёлага Ніны Даніленкі «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі».
У апошняе дзесяцігоддзе чалавецтва дасягнула велізарнага прагрэсу ў сферы біялагічных навук. Генетыка, здаецца, перажыла ў гэтым найбольш імклівае развіццё. Дадзеныя многіх генетычных даследаванняў ужо сёння ўвайшлі ў медыцынскую практыку і выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і прадухілення розных захвораванняў і паталогій. Новы ўзровень развіцця медыцыны, з аднаго боку, значна паляпшае жыццё чалавека, стварае для яго новыя магчымасці. Генетычныя даследаванні дазваляюць лепш зразумець і выправіць тыя функцыі, якія «сапсаваліся» пры генетычных хваробах. Але наколькі бяскрыўднай адносна прыроды чалавека, яго сутнасці можа быць такая дзейнасць? Тут паўстае мноства пытанняў этычнага і філасофскага характару. Калі чалавек атрымаў магчымасць змяняць сваю прыроду, карэктаваць яе памылкі, то дзе тая мяжа, якую нельга пераступіць? Цi заўседы патрэбна чалавеку і тым, хто побач з ім, ведаць пра магчымыя генетычныя хваробы?
Пра гэтыя і іншыя пытанні паразважае падчас публічнай прамовы Ніна Даніленка, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі нехрамасомный спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Лекцыя «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі» адбудзецца 26 красавіка 2016 года ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які арганізуюць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. У аснову лекцыі пакладзены ўласны досвед прамоўцы ў галіне даследаванняў па генетыцы парушэння слыху ў немаўлят.
Публичная лекцыя Ніны Даніленкі «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі» пройдзе 26 красавіка, у аўторак, у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
За анонсамі наступных лекцый сачыце на сайтах Лятучага ўніверсітэта і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:
У межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» адбыліся публічныя лекцыі:
- Уладзіміра Мацкевіча: «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі»;
- Уладзіміра Батаева: «Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні»;
- Сяргея Сахарава: «Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?».
- Паўла Данейкі: «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»