Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
18 траўня ў Мінску — прэзентацыя анталогіі сучаснага беларускага мыслення «Код прысутнасці»
18 траўня 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Беларускі калегіум прэзентуюць анталогію беларускага мыслення за перыяж 2000-2015 гадоў, якая пабачыла свет пад назвай «Код прысутнасці».
«Магчыма, самае галоўнае, што адбылося ў жыцці краіны за апошні час, — гэта з’яўленне дыскурса сучаснага беларускага мыслення. Бо без яго Беларусь ніколі не змагла б зразумець і ўпарадкаваць самую сябе», — гэтае падсумаванне Валянціна Акудовіча датычаць часу ўзнікнення такіх знакавых для інтэлектуальнай гісторыі Беларусі праектаў, як энцыклапедычная серыя пад рэдакцыяй Аляксандра Грыцанава і «Анталогія сучаснага беларускага мыслення» пад рэдакцыяй Алеся Анціпенкі і Валянціна Акудовіча.
Каштоўнасць анталогій не толькі ў тым, што яны паказваюць багацце і разнастайнасць фактуры. Яны ствараюць пэўную праекцыю, даюць нам оптыку, якая дазваляе ўбачыць сітуацыю ў паўнаце, цэласна, пазначае адметнасць і адрознасць гэтага перыяду ў параўнанні з папярэднім.
Надышоў час зрабіць наступны «зрэз» і ўбачыць той інтэлектуальны і культурны даробак, які прынеслі нам 2000-20015 гады. Другі выпуск анталогіі беларускага мыслення выходзіць пад назвай «Код прысутнасці», самой гэтай намінацыяй пазнаючы новы этап існавання беларускага мыслення, яго сталенне і фармаванне выразных рысаў. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў: тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі «якой яна ёсць».
18 траўня, у сераду, у мінскай Галерэі «Ў» (прасп. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя анталогіі беларускага мыслення «Код прысутнасці». Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Сярод выступоўцаў і ганаровых гасцей — сябры Рэдакцыйнай рады: Таццяна Вадалажская, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Павел Баркоўскі, аўтары тэкстаў, якія ўвайшлі ў анталогію, а таксама іх блізкія і родныя. Вядоўца імпрэзы — Максім Жбанкоў.
Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі — адчуць атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя, сустрэцца з вядомымі мыслярамі, набыць кнігу і атрымаць аўтографы аўтараў.
З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара імпрэзы Юліі Галіноўскай: (+375 29) 7422040, [email protected].
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»