Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
20 траўня — публічная лекцыя Сяргея Сахарава пра ўплыў сучасных медыя на будучыню
20 траўня 2016 года ў межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» адбудзецца лекцыя галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by Сяргея Сахарава.
Назва лекцыі: «Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?».
У 1939 годзе, каментуючы дэманстрацыю тэлебачання на сусветнай выставе, адзін з аглядальнікаў «Нью-Ёрк Таймс» пісаў: «Праблема тэлебачання ў тым, што людзі павінны сядзець і трымаць свае вочы прылепленымі да экрана; сярэдняя амерыканская сям’я не мае на гэта столькі вольнага часу». Калі зараджалася тэлебачанне, многія прагнозы будучыні гэтага феномена гучалі скептычна — здавалася, што яму няма месца ў тым ладзе жыцця, які ўсталяваўся ў звычайнага чалавека. Аднак сталася наадварот — гэты кірунак масмедыя так моцна паўплываў на людзей, што гэта чалавек з цягам часу пачаў выбудоўваць свой распарадак дня ў адпаведнасці з праграмай перадач улюбёных тэлеканалаў.
Вы скажаце, што вас гэта не датычыць, бо вы ўжо даўно не аматар тэлебачання? Але ж са з’яўленнем Інтэрнэта і перамяшчэннем мас-медыя ў прастору глабальнай сеткі гэты працэс уплыву на чалавека, яго свядомасць, сістэму каштоўнасцей, матывацыю дзеянняў стаў яшчэ больш адчувальным. Сёння цалкам відавочна, што медыясфера — гэта не толькі крыніца інфармавання, трансляцыі культурных мадэлей, гэта важны фактар фармавання чалавека.
Дзе апынуліся медыя сёння? Чаму вакол так шмат «жаўцізны»? Што не так з беларускім медыярынкам? Як праз некалькі гадоў медыя могуць змяніць жыццё звычайнага беларуса ў долі секунды?
Разважаючы пра будучыню Беларусі, нельга абмінуць аналіз трэндаў, тэндэнцый і кірункаў развіцця сучаснай журналістыкі, узаемаадносін СМІ і сучаснага грамадства.
20 траўня, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную лекцыю Сяргея Сахарава, галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by: «Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?». Лекцыя адбудзецца ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Разважаючы пра сучасныя медыя, мы пагаворым таксама пра пазіцыянаванне інтэрнэт-выданняў, перспектывы стварэння «машыны часу» і пра тое, як гэта паўплывае на сродкі масавай інфармацыі.
У межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» выступілі з прамовамі:
- Уладзімір Мацкевіч: «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі»;
- Ніна Даніленка: «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі»;
- Уладзімір Батаеў: «Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні»;
- Паўла Данейкі: «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча».
UPD.: Відэазапіс лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»