Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
27 траўня ў Мінску — публічная лекцыя Паўла Данэйкі «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча»
27 траўня 2016 года ў межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» адбудзецца лекцыя генеральнага дырэктара Бізнес-школы ІПМ Паўла Данэйкі «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча».
Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі, бо трэба знаходзіць уласныя рашэнні ў сваёй краіне для ўласнага народа. Гэта як у асабістым жыцці: вы можаце мець нейкія ідэалы, але гэта вашае жыццё, вашае асяроддзе і вашая сітуацыя. Трэба шукаць уласнае развязанне. Трэба ствараць будучыню тут, а будучыня — гэта тваё асабістае вырашэнне тваіх асабістых праблем.
Мы жывем у кантэксце змены тэхналагічнай парадыгмы і пераходу ад фабрычнай вытворчасці да інфармацыйнага грамадства, дзе кіраваць будуць інтэлектуальныя эліты. Распаўсюд Інтэрнэта даў нам новыя магчымасці без пасярэднікаў вырашаць самыя розныя пытанні: ад элементарнага шопінгу да праблем палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага характару. Краўдфандынг стаў нармальнай практыкай фінансавання праектаў. Танныя рэчы, створаныя 3D-прынтэрамі, кастамізацыя прадуктаў, доўгажыхарства — усё гэта не такія далёкія перспектывы нашага жыцця. Гэтыя тэндэнцыі сведчаць пра тое, што чалавецтва рухаецца ў свет, дзе зменіцца сам спосаб жыцця, а разам з гэтым роля і месца традыцыйных інстытутаў: дзяржавы, сям’і, працы.
Як будзе выглядаць сацыяльная арганізацыя будучыні? Якія з сусветных трэндаў ужо закранулі ці закрануць Беларусь у бліжэйшым часе? Якія бар’еры перашкаджаюць нам стаць часткай гэтых працэсаў і адказаць на выклікі будучыні?
27 траўня, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на адкрытую лекцыю генеральнага дырэктара Бізнес-школы ІПМ Паўла Данэйкі «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча», якая пройдзе ў Галерэі «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37 а). Пачатак у 18.30.
На думку лектара, «сярэднявечча» — гэта менавіта той вобраз, які дазваляе нам зразумець новую сацыяльнасць, да якой вядуць сучасныя тэндэнцыі і трэнды. Гэта сацыяльнасць, дзе будуць дамінаваць індывідуальны падыход і лакальныя супольнасці, дзе шматлікія пытанні здравааховы, рынку працы будуць вырашацца на лакальным узроўні, а за дзяржавай будуць замацаваныя сістэмныя функцыі — такія, як абарона і бяспека. Сумнеўна? Правакацыйна? Прыходзьце спрачацца і дыскутаваць! Уваход на лекцыю вольны!
Чытайце таксама інтэрв’ю з Паўлам Данэйкам
У межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» выступілі з прамовамі:
- Уладзімір Мацкевіч: «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі»;
- Ніна Даніленка: «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі»;
- Уладзімір Батаеў: «Новыя кропкі адліку і перспектыўныя сцэнары развіцця будучыні»;
- Сяргей Сахараў: «Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?».
UPD.: Відэазапіс лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»