Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
19-25 верасня — Тыдзень беларускага мыслення
Беларускае мысленне — гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння, пошукі ідэнтычнасці на ростанях культурных уплываў ды традыцый.
Кажучы «мысленне» — разумеем не прафесійную ці карпаратыўную прыналежнасць, але здольнасць у любую эпоху выказвацца свабодна, свядома, крытычна ды абгрунтавана. Беларускае мысленне ёсць школай годнасці ды незалежнасці.
Апошні год вызначыўся шэрагам падзей, якія публічна і шырока прадстаўлялі беларускае мысленне як частку нашай культуры і ідэнтычнасці. Гэта кампанія «Цытуй сваё», выданне Анталогіі беларусскага мыслення «Код прысутнасці», абвяшчэнне конкурса эсэ «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты».
«Тыдзень беларускага мыслення» ставіць на мэту прадстаўленне разнастайных форм і праяўленняў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве, уключэнне інтэлектуальных здабыткаў у сучасную культуру і ідэнтычнасць, а таксама развіццё стасункаў інтэлектуальнай супольнасці з іншымі актарамі шырокага грамадскага працэсу.
Арганізатары прапануюць пазначыць прысутнасць і значнасць мыслення для беларускага грамадства шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і сродкаў масавай інфармацыі. Запрашаем грамадскія арганізацыі, даследчыя і культурніцкія суполкі і ініцыятывы, бізнес-арганізацыі, асобных інтэлектуалаў і экспертаў да ўдзелу ў распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у межах Тыдня.
Фармат падзей у межах Тыдня
Мэта Тыдня — прадставіць самыя розныя формы існавання і мовы мыслення: маналагічныя развагі на адвечныя ці суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, майстар-класы, прэзентацыі напрацовак і іншыя крэатыўныя формы.
Тэмы падзей у межах Тыдня:
- Постаці і асобы беларускага мыслення, сучаснікі і продкі, настаўнікі, вучні і пераемнікі;
- Актуальныя ідэі і праблемы, прадстаўленыя, як мысленне тут і цяпер;
- Мысленне ў самых розных галінах і сферах: адукацыя, эканоміка, палітыка, бізнес, культура, тэхніка, экалогія і г.д.;
- Розныя формы і «тэхналогіі» мыслення;
- Гісторыя ідэй і падзей у беларускім мысленні;
- Рэфлексія гісторы і сучаснасці;
- ...
Форма ўдзелу ў Тыдні
Мы запрашаем зацікаўленыя арганізацыі, групы і асобных удзельнікаў падаваць заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў у межах Тыдня. Праграма будзе сфармаваная па выніках разгляду заявак.
Вітаецца ўдзел максімальна шырокага спектру ініцыятыў, фармальных і нефармальных арганізацый і суполак, асобных інтэлектуалаў і экспертаў. Вітаецца і заахвочваецца правядзенне мерапрыемстваў для шырокай аўдыторыі з розных рэгіёнаў Беларусі. Існуе магчымасць невялікай рэсурснай дапамогі ў арганізацыі асобных мерапрыемстваў Тыдня.
Заяўкі на ўдзел запаўняйце і дасылайце да 1 жніўня 2016 года.
Для атрымання больш дакладнай інфармацыі альбо тлумачэнняў звяртайцеся да арганізатараў праз адрас электроннай пошты: [email protected].
У арганізацыйны камітэт конкурса ўваходзяць:
Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Беларускі калегіум, «Мова Нанова», «Беларсский журнал», кнігарня «ЛогвінаЎ», Інстытут палітычных даследаванняў «Палiтычная сфера».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»