Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
14 ліпеня ў Мінску — адкрытая лекцыя Захара Шыбекі «Як пілі і співаліся беларусы»
Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць наведаць адкрытую лекцыю прафесара Захара Шыбекі «Як пілі і співаліся беларусы», якая адбудзецца 14 ліпеня 2016 года ў Мінску.
На беларускіх землях пілі спрадвеку, але амаль не співаліся. Каб зразумець чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказу на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.
На беларускіх землях пілі шмат, аж да таго, што часам співаліся. Каб зразумець чаму, нават не трэба заглыбляцца ў далекае мінулае. Чаму співаліся могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць. Не менш цікава высветліць і тое, ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п’янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік: улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць — у аднолькавай меры або не.
Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца дзякуючы лекцыі прафесара Захара Шыбекі — прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска. Пасля лекцыі запланавана дыскусія.
Адкрытая лекцыя прафесара Захара Шыбекі «Як пілі і співаліся беларусы» адбудзецца 14 ліпеня, у чацвер, у прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны!
Па ўсіх пытаннях датычна лекцыі можаце звяртацца на паштовую скрыню: [email protected].
UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»