Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Зварот Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці ў сувязі з тэрактам у Ніцы
15 ліпеня 2016 года Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП прыняла зварот у сувязі з тэрарыстычным нападам у Ніцы, у выніку якога загінула болей 80 мірных людзей і пацярпела яшчэ некалькі дзясяткаў.
Зварот
Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
«У сувязі з тэрарыстычным нападам у Ніцы»
Амбасадзе Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі
Прадстаўніцтву Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь
15 ліпеня 2016 года
Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, аб'яднаныя ў рамках Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем свае глыбокія спачуванні Французскай Рэспубліцы і Еўрапейскаму Саюзу, чые грамадзяне ўвечары 14 ліпеня 2016 года пацярпелі ад жахлівага акту гвалту і тэрарызму ў Ніцы.
У гэтыя дні мы разам з вамі перажываем адбыўшуюся трагедыю, глыбока смуткуючы аб ахвярах і пацярпелых — мірных людзях Францыі, Еўрасаюза, іншых краін свету. У гэты няпросты момант мы хочам выказаць свае шчырыя спачуванні і падтрымку французскаму грамадству і, у асаблівасці, людзям, у чый дом прыйшла бяда.
Крываваму і безлітаснаму нападу ў Ніцы падчас святкавання нацыянальнага свята Францыі падвергнуліся не толькі мірныя жыхары, але і тыя каштоўнасці, якія глыбока падзяляем усе мы: свабода, роўнасць, дэмакратыя, гуманізм і, у першую чаргу, чалавечае жыццё, якое з'яўляецца безумоўнай вышэйшай каштоўнасцю.
Мы заклікаем Францыю, Еўрапейскі Саюз, краіны-партнёры да аб'яднання ў адстойванні гэтых каштоўнасцей, супрацьдзеянні дзікаму тэрарызму і прыняцця адэкватных і сістэмных мер бяспекі для абароны сваіх грамадзян у сувязі з заўважным павялічэннем рызыкі тэрарыстычных пагроз у сучасным цывілізаваным свеце.
Мы верым у тое, што цывілізаваны свет зможа аб'яднацца вакол гэтай трагедыі і абараніць свае грамадствы, грамадзян і каштоўнасці. Вельмі важна зрабіць гэта не шляхам эскалацыі гвалту ці саступак тэрарыстам, а дзякуючы салідарным і асэнсаваным дзеянням ў інтарэсах правоў чалавека і нашых народаў.
Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці — удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Спампаваць тэкст
Télécharger le texte
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»