Новае выданне: «Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў»

02.08.2016
Лятучы ўніверсітэт

Лятучы ўніверсітэт і Беларуская філасофская прастора сумесна з выдавецтвам «Эканомпрэс» пачалі працу над выданнем пашыранага і выпраўленага зборніка цытат «Цытуй сваё!».

Рабочая назва цытатніка — «Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў».

З гэтай нагоды абвяшчаецца конкурс на лепшыя цытаты для зборніка, якія можна дасылаць да 15 верасня 2016 года.

Па выніках нарады Камісіі першыя тры ўдзельнікі конкурса, хто дашле найбольшую колькасць цытат, якія будуць адабраныя ў зборнік, атрымаюць ганаровыя прызы ад выдавецтва «Эканомпрэс»: кнігі выдавецкага цэнтра на выбар.

Пераможцы будуць абвешчаныя да канца верасня.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць адмысловую форму.

Важна!

Падаваць цытаты трэба не па памяці, а ў арыгінальным выглядзе з пазначэннем твора ці тэкста, з якога яна была ўзята, а таксама даты публікацыі тэкста. Для кожнай цытаты пажадана запаўняць асобную форму. Цытаты, надрукаваныя раней у зборніку «Цытуй сваё!» , да разгляду не прымаюцца. Па прыведзеннай спасылцы можна ўдакладніць адсутнасць знойдзеннай вамі цытаты ў папярэднім зборніку.

У першую чаргу Камісія будзе аддаваць перавагу цытатам нашых суайчыннікаў, якія жылі да першай палове XX стагоддзя, паколькі менавіта гэты культурны пласт быў найменш засвоены ў межах папярэдняга выдання зборніка. Але да конкурса прымаюцца любыя цытаты нашых землякоў, якія вартыя, на вашую думку, цытавання і ўшанавання. За аснову кнігі бярэцца папярэдні варыянт, які будзе дапоўнены новымі і дапрацаванымі цытатамі, дасланымі раней.

Чакаем вашыя цікавыя прапановы!

Каардынатар праекта,
Павел Баркоўскі, Лятучы ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора

Партнёры праекта:


Другие публикации