Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
З 19 да 25 верасня ў краіне будзе ладзіцца беспрэцэдэнтная з’ява — Тыдзень беларускага мыслення. Праграма абяцае быць надзвычай цікавай і задаволіць густы як інтэлектуальных «гурманаў», так і людзей, якія мысленнем асабліва не цікавяцца, але маюць інтарэсы ў самых разнастайных сферах жыцця і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Ініцыятарка мерапрыемства Таццяна Вадалажская распавяла Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» пра самыя «смачныя» імпрэзы Тыдня.
— Тыдзень беларускага мыслення завяршае абвешчаны пэўным колам ініцыятыў Год беларускага мыслення. Мы пачыналі яго з кампаніі «Цытуй сваё!», калі шукалі ў нашай памяці і тэкстах тое, што можа стаць базай для цытавання — думкі, добрыя фразы. Мы спрабавалі звярнуць увагу на той скарб, які ёсць у нашай культуры і мысленні. І гэта не толькі частка беларускай культуры, а тое, праз што мы сябе разумеем.
Далей, разам з Беларускім калегіумам, Лятучы ўніверсітэт рабіў Анталогію беларускага мыслення «Код прысутнасці», дзе спрабавалі падвесці пэўную рысу ў разгортванні інтэлектуальнай традыцыі. А завяршыць Год беларускага мыслення вырашылі такім фэстам, бо гэты Тыдзень прадставіць абсалютна розныя праявы сучаснага мыслення ў Беларусі. Асноўная мэта — пэўнае абуджэнне цікавасці да мыслення, разумення таго, чым мы жывем, рэфлексія. Гэта такая рэперная кропачка, магчымасць зрабіць агляд, што мы сёння маем, каму гэта цікава і наколькі глыбока мы можам працаваць з ім.
— На каго разлічана мерапрыемства: на супольнасць мысляроў, якія ў гэтым жывуць, ці на больш шырокае кола?
— Мы арыентаваліся на тое, каб гэта было цікава значна больш шырокаму колу. Усім, хто цікавіцца Беларуссю, сваім развіццём, мысленнем і пэўнымі праблемамі, да якіх яно можа адносіцца (экалагічнымі, пытаннямі штучнага інтэлекту, адкрытых дадзеных і г.д.).
— Якая праграма Тыдня?
— Тыдзень беларускага мыслення пройдзе не толькі ў Мінску, а і ў Гродне, Бабруйску, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Брэсце. Напрыклад, у апошнім тэатр «Крылы халопа» плануе зладзіць артыстычнае чытанне інтэлектуальных тэкстаў. У Гродне будзе экскурсія па гісторыі горада і не толькі. Вельмі шмат мерапрыемстваў будзе ў Мінску: ад дыскусіі на культурніцкую тэму, якую зладзяць «Будзьма!» і «ЕўраБеларусь», да меладэкламацыі. Апошняя пройдзе ў кнігарні «логвінаЎ», падчас яе тры інтэлектуалы — Максім Жбанкоў, Ігар Бабкоў і Марыя Мартысевіч — будуць чытаць свае творы пад музычнае суправаджэнне ў выкананні Сяргея Пукста.
Апроч гэтага будуць больш камерныя, але таксама вельмі цікавыя імпрэзы. Напрыклад, суполка «Фаланстэр» папрацуе з беларускай Вікіпедыяй у кантэксце прадстаўленасці там беларускага мыслення. Таксама свой уснёсак зробяць медыйныя праекты 34mag.net, Citidog, «Беларусский журнал».
У якасці партнёраў да нас далучаецца ініцыятыва «Жывая бібліятэка», дзе ў ролі «кніг» выступяць абсалютна розныя мысляры, навукоўцы. Зразумела, будзе даволі шмат лекцый, дыскусій, як на гуманітарныя тэмы, непасрэдна звязаныя з інтэлектуальнай традыцыяй, так і пра натуральныя навукі. Апошнія арганізуюць дзве ініцыятывы: «Наука вне себя» і «Навука па-беларуску». Але пачынацца і суправаджацца Тыдзень будзе з выставы выданняў беларускіх інтэлектуалаў. Перш за ўсё, гэта часопісы, якія сталі з’яўляцца з 1990-х, энцыклапедыі, анталогіі, унікальныя тэксты і роздумы, пераклады на беларускую мову.
— Праграма сапраўды насычаная, ці ўдасца ахвотным ахапіць усе мерапрыемствы?
— Паспець на ўсё наўрад ці будзе магчыма, таму давядзецца рабіць выбар. Прынамсі ў Мінску будзе ладзіцца па некалькі мерапрыемстваў у дзень, але мы пастараемся зрабіць так, каб можна было наведаць найбольшую іх колькасць. У нас плануецца адна асноўная пляцоўка — «Корпус 8» — дзе прадугледжаны як мінімум па дзве імпрэзы штодня. Напачатку верасня мы выпусцім папярэднюю праграму, каб можна было пачынаць арыентавацца і рабіць свой выбар.
— А як будзе прадстаўлены адзін з ініцыятараў — Лятучы ўніверсітэт?
— Лятучы разам з Беларускім калегіумам робіць выставу інтэлектуальных выданняў. Апроч таго будзе пэўнае прадстаўленне самога Лятучага ўніверсітэта як прасторы для мыслення. Будзем ладзіць дыскусіі па асноўных тэндэнцыях беларускага мыслення і серыю лекцый на экалагічную, урбаністычную тэматыку, пра штучны інтэлект, магчыма, пра мысленне ў сучаснай музыцы і пра індывідуальнасць і гуманітарныя тэхналогіі, а таксама пра гісторыю беларускага мыслення. Плануецца, што і нашы студэнты прадставяць свае імпрэзы — але гэта пакуль інтрыга.
— Наколькі ахвотна іншыя ініцыятывы далучаліся да ідэі Тыдня і ці можна па іх актыўнасці меркаваць пра стан беларускага мыслення ў разнастайных яго формах?
— Адгукаліся даволі добра, але, хутчэй, не на абвестку, а на наўпроставыя прапановы. Часта было такое, што хацелі б паўдзельнічаць, але на гэты час ужо запланавана нейкае мерапрыемства. Тыдзень па патэнцыяле можна было б расцягнуць на месяц, калі б усе ахвотныя ўключыліся. Бо тое, што мы робім, — спроба зрабіць больш шырокае разуменне мыслення, не абмяжоўваючы яго навуковымі даследваннямі.
— Як можна будзе трапіць на фэст?
— Мерапрыемствы будуць вольнымі для ўдзелу, але, магчыма, на некаторыя з іх трэба будзе зарэгістравацца. На кожную імпрэзу выйдзе свой анонс, дзе ўсё гэта будзе дадаткова пазначана.
У арганізацыйны камітэт Тыдня беларускага мыслення ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Беларускі калегіум, «Мова Нанова», «Беларсский журнал», кнігарня «логвінаЎ», Інстытут палітычных даследаванняў «Палiтычная сфера». Інфармацыю пра Тыдзень можна знайсці на гэтых сайтах.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»