Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
16 верасня ў Мінску — адкрыццё выставы «Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення»
Тыдзень беларускага мыслення распачнецца з выставы «Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення: энцыклапедыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, перыёдыка».
Энцыклапедыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, перыёдыкі — усяго больш за 200 аб’ектаў, якія прадстаўляюць самыя цікавыя інтэлектуальныя выдавецкія праекты ў Беларусі за апошнія 30 гадоў.
Беларускі калегіум, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» запрашаюць на выставу «Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення»!
У адкрыцці выставы прымуць удзел стваральнікі прасторы сучаснага беларускага мыслення: Сяргей Дубавец, Валер Булгакаў, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Дубянецкая, Таццяна Шчытцова, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Сяргей Санько ды інш.
Вядоўца імпрэзы — Валянцін Акудовіч.
Яшчэ 30 гадоў таму выразы «беларускае мысленне» ці «беларускі філосаф» гучалі ледзь не як аксюмарон. Цягам некалькіх папярэдніх стагоддзяў пры ўсіх уладах беларуская думка мэтанакіравана ігнаравалася, здушалася і заганялася ў фармат песень-жальбаў. Аднак пры першай гістарычнай магчымасці беларусы распачалі культурнае вызваленне стварэннем свайго інтэлектуальнага дыскурсу. Гэта выявілася ў другой палове 1980-х гадоў праз шматлікія філасофскія развагі ў самых розных выданнях, а ад пачатку 1990-х гадоў выбухнула вялікай колькасцю інтэлектуальных перыёдыкаў, часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый.
Панарама беларускага мыслення «Cogito Albarutheniae» («Мыслю Беларусь») дазваляе пабачыць і ацаніць гэты фантастычны феномен і пераканацца, што Беларусь — краіна мысляроў.
Адкрыццё выставы адбудзецца 16 верасня 2016 года. Прэзентацыя, як і сама выстава, будзе праходзіць у прасторы «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 18.45. Уваход вольны!
Імпрэза пачнецца з музычнага суправаджэння гурта EVAND, аўтарская музыка якога, на погляд арганізатараў, вельмі выразна таніруе з гучаннем беларускага мыслення.
Гл. больш падрабязнасцей пра Тыдзень беларускага мыслення.
UPD.: Канцэрт гурта EVAND — падчас адкрыцця выставы:
Відэазапіс імпрэзы:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»