Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Шорт-ліст пераможцаў конкурса эсэ «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты»
Напярэдадні Тыдня беларускага мыслення вызначыўся шорт-ліст пераможцаў конкурса эсэ «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты».
Конкурс ладзіўся ў межах кампаніі «Цытуй сваё», якая ставіла на мэту звярнуць увагу на беларускае мысленне як неад'емную частку нашай культуры. Нажаль, імёны мысляроў, іх ідэі канцэпты вельмі слаба ўсвядомлены і «ўзяты» ў культуру і самаразуменне беларусаў. Ініцыятары конкурса прапанавалі звярнуцца да розных гістарычных перыядаў і культурных кантэкстаў паўставання беларускага мыслення: ад самых далёкіх часоў да нашых сучаснікаў, якія рабілі свой унёсак у традыцыю апошнія дзесяцігодзі.
У журы ўвайшлі: філосаф і метадолаг, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта Уладзімір Мацкевіч, бібліст і багаслоў, філосаф, акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма Ірына Дубянецкая, філосаф, лінгвіст, санскрытолаг і перакладчык, паэт Міхаіл Баярын, літаратар і перакладчык, лаўрэат літаратурных прэмій «Дэбют» і «Залаты апостраф» Віталь Рыжкоў, сацыёлаг, рэдактар аддзела культуры «Беларусского журнала» Лідзія Міхеева.
Да разгляду прымаліся арыгінальныя аўтарскія эсэ, у якіх праводзіцца аналіз, рэфлексія, канцэптуалізацыя ці робіцца працяг самых розных аспектаў беларускага мыслення.
У шорт-ліст конкурса ўвайшлі наступныя працы:
- «А хто там і дзе?» — Міхаіла Бараноўскага;
- «Уладзімір Фурс: Беларусь «тут і цяпер» — Таццяны Урублеўская-Токер;
- «Шлях і лёс інтэлектуала: постаці беларускай інтэлектуальнай традыцыі Аляксандра Фамiча Зайкi» — Вольгі Дайлід;
- «Еўдакім Раманавіч Раманаў. Кароткі нарыс жыцця і інтэлектуальнай дзейнасці» — Андрэя Кулеша;
- «На другіх шляхох» — Антося Уласенкі.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 25 верасня 2016 года падчас урачыстага закрыцця Тыдня беларускага мыслення ў прасторы «Корпус8» (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!
Пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды, а ўсе аўтары эсэ з шорт-ліста прыемныя падарункі. Найлепшыя працы ўдзельнікаў будуць апублікаваны на сайтах «Будзьмы», «Беларусского журнала», Лятучага ўніверсітэта, а таксама войдуць у альманах, які будзе выдадзены напрыканцы 2016 года.
У арганізацыйны камітэт конкурса ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», Беларускі калегіум, «Мова Нанова», «Беларусский журнал».
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»