22 верасня ў Мінску — дыскусія «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі»

13.09.2016
Лятучы ўніверсітэт

Кампанія «Будзьма беларусамі» і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную дыскусію «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі», якая адбудзецца 22 верасня ў межах Тыдня беларускага мыслення

У дыскусіі возьмуць удзел:

  • Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі;
  • Сяргей Харэўскі, культуролаг, мастацтвазнаўца;
  • Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса «ARCHE. Пачатак»;
  • Аляксей Ластоўскі, даследчык нацыянальнай ідэнтычнасці;
  • Алесь Белы, гісторык, публіцыст;
  • Мікіта Броўка, загадчык крамы symbal.by.

Мадэратар дыскусіі — Павел Баркоўскі.

У цэнтры ўвагі экспертаў дзве тэмы:

  • «Нямодны прысуд: вышыванкі як знакі сучаснасці і спроба ўвасаблення нацыянальнай  ідэі»;
  • «Дэмакратыя і нацыянальная ідэнтычнасць: ці магчымыя адна без адной?»

Запрашаем  разам высветліць: беларуская вышыванка — гэта проста мода альбо спроба адшукаць вонкавыя сімвалы вобразу  нацыянальнай ідэнтычнасці? Ці могуць яны ўз'яднаць нацыю па-за палітычным кантэкстам? Ці магчымае развіццё і дэмакратызацыя Беларусі без ідэнтычнасці? Ці можа наша краіна стаць сапраўды незалежнай без яе? Колькі відаў ідэнтычнасці суіснуюць ці супрацьстаяць адзін аднаму ў Беларусі?

Падчас абмеркавання адбудзецца паказ вышыванак ад беларускіх вытворцаў.

Дыскусія «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі» адбудзецца 22 верасня 2016 года ў бізнес-клубе «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4). Пачаткак у 19.00. Уваход вольны!

Мерапрыемства ладзіцца ў межах Тыдня беларускага мыслення.

Сачыце за падзеяй на адмысловай старонцы ў Фэйсбуку.


Другие публикации